Партыя БНФ

http://narodny.org/bnf/naviny/u_presie/672.shtml

Суд па высяленні Партыі БНФ перанесены на травень

У Гаспадарчым судзе Мінска, па пазове партыі БНФ, павінна было адбыцца судовае пасяджэнне па справе высялення партыі з яе сядзібы па праспекце Машэрава.

Сядзіба БНФ-3

У Гаспадарчым судзе Мінска, па пазове партыі БНФ, павінна было адбыцца судовае пасяджэнне па справе высялення партыі з яе сядзібы па праспекце Машэрава.

Як паведаміў сябра партыі, правабаронца Уладзімір Лабковіч, разгляд справы адкладзены на пачатак траўня. Аднак гэта не змяняе рашучасці ўладаў пазбавіць БНФ гэтага памяшкання:

– Яно планавалася на 28-е, але потым было адкладзена па пагадненні бакоў – першае пасяджэнне 4-га, другое – 10-га. Улічваючы сённяшнюю палітычную сітуацыю, улічваючы тое, што ўлада перайшла ўжо апошнія межы, забараняючы апошнія незалежныя газеты – няма сумневаў, што палітычнае рашэнне ўжо прынята і ў яго межах памяшканне будзе згублена.

31 сакавіка завяршыўся тэрмін арэнды памяшкання, дзе знаходзіцца галоўны офіс Партыі БНФ. Камунальныя службы адмаўляюцца падоўжыць дамову, нібыта з прычыны запазынасцяў па аплаце.

Паколькі БНФ не мае такіх запазычанасцяў, то партыйцы называюць рашэнне палітычным і прынятым на вышэйшым узроўні. На сядзібе БНФ працягваюцца кругласутачныя дзяжурствы.

Паводле Радыё Рацыя