Пачатак > Навіны > У прэсе > Янукевіч: Саннікаў і Статкевіч найбольш востра крытыкавалі Лукашэнку

 

Янукевіч: Саннікаў і Статкевіч найбольш востра крытыкавалі Лукашэнку

23.05.2011
Янукевіч-2
Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч упэўнены: улады ў справе вынясення розных прысудаў за Плошча прытрымліваюцца яснай стратэгіі.

"На маю думку, яшчэ нават некалькі месяцаў таму было відаць, што Саннікаў і Статкевіч, а таксама іх каманды і будуць асноўнымі аб'ектамі рэпрэсіяў. І менавіта яны будуць атрымліваць найбольш жорсткія тэрміны. А іншыя экс-кандыдаты - меншыя тэрміны. Гэта, у прыватнасці , можа быць звязана з тым, што Саннікаў і Статкевіч падчас сваіх кампаніяў дастаткова шмат увагі аддавалі асабістым нападам на Аляксандра Лукашэнку. І, магчыма, менавіта з-за гэтага і было прынята рашэнне даваць ім вялікія тэрміны пакарання ", - сказаў Янукевіч у інтэрв'ю Радыё «Свабода».
З усіх ўжо асуджаных ўладамі за ўдзел у акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 г найбольшы тэрмін пакарання атрымаў былы кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў. Прысуды экс-кандыдатам Уладзіміру Някляеву і Віталя Рымашэўскага выглядаюць значна больш мяккімі. Што тычыцца яшчэ двух былых прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка дзяржавы, Дзмітрыя Вуса і Мікалая Статкевіча, то ім абвяшчэньне прысуду нечакана перанесьлі.

Паводле "Радыё Свабода"