Пачатак > Навіны > У прэсе > БНФ асцерагаецца продажу Расіі беларускіх прадпрыемстваў

 

БНФ асцерагаецца продажу Расіі беларускіх прадпрыемстваў

23.05.2011
Рыгор Кастусёў-8

Партыя БНФ асцерагаецца продажу Расіі буйных беларускіх прадпрыемстваў у абмен на выдзяленне Мінску стабілізацыйнага крэдыту ў 6 мільярдаў даляраў.

Паводле прадстаўнікоў апазіцыйнай партыі, ёсць інфармацыя, што закладнікамі крэдыту могуць стаць не толькі Белтрасгаз і Беларуськалій, але нават і Беларуская чыгунка. Па словах экс-кандыдата ў прэзідэнты Рыгора Кастусёва, галоўнае сёння – не дапусціць некантраляванага распродажу.

- Ідуць перамовы паміж Беларуссю і Расіяй аб перадачы некаторых аб’ектаў расійскаму боку, гэта з’яўляецца ўмовай выдзялення Расіяй крэдыту для Беларусі. Адназначна, што ўрад пастаўлены перад фактам таго, што ў эканоміцы адбываецца велізарны спад. Аб гэтым сведчыць падзенне беларускага рубля і тут зразумела, што выдзяленне крэдыту Расіяй будзе пастаўлена ўмовай перадачы ва ўласнасць беларускіх прадпрыемстваў. І нават вядуцца цяпер размовы аб магчымай перадачы чыгункі аршанскага боку з накірунку мяжы Беларусі да мяжы с Польшчай, ёсць такія пажаданні расійскага боку.

“Беларускія дэмакраты заўсёды выступалі абаронцамі нацыянальных інтарэсаў, гэта было адзначана ў праграмах усіх дэмакратычных кандыдатаў, таму цяпер мусім скансалідавана выказваць сваю пазіцыю і прадухіліць незаконную дамову афіцыйнага Мінска,” - упэўнены Рыгор Кастусёў.

Паводле "Радыё Рацыя".