Пачатак > Навіны > У прэсе > Партыя БНФ працягвае судзіцца за свой офіс

 

Партыя БНФ працягвае судзіцца за свой офіс

23.05.2011
Сядзіба

Былы кандыдат у прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў не выключае сілавога сцэнару высялення сяброў партыі з офіса па вуліцы Машэрава, 8.

Прайшло ўжо чатыры судовыя паседжанні ў гарадскім гаспадарчым судзе Мінска, на кожным з іх суддзя прымаў рашэнне на карысць ЖРЭУ, які патрабуе каб дэмакраты пакінулі офіс.

- Зараз мы звяртаемся ў больш высокія інстанцыі: падалі дакументы – абскардзілі. Але мы добра разумеем, што гэта палітычнае рашэнне, не юрыдычнае. Робім захады, каб выйсці з гэтай сітуацыі. Зразумела, мы самі гэты офіс пакідаць не будзем, магчыма мы яго пакінем у сувязі з сілавым умяшальніцтвам уладаў, але ёсць стратэгія і план дзеянняў па абароне гэтага офісам і мы яго выконваем.

З іскам аб высяленні структур Партыі БНФ выступіла ЖРЭА Савецкага раёна Мінска. У судзе яго прадстаўнік растлумачыла нежаданне прадаўжаць арэнду офіса неабходнасцю яго далейшага выкарыстання "для ўласных патрэб".

Паводле "Радыё Рацыя".