Пачатак > Навіны > У прэсе > У верасні пройдуць выбары новага старшыні Партыі БНФ

 

У верасні пройдуць выбары новага старшыні Партыі БНФ

23.05.2011
Сымболіка

Чарговыя выбары старшыні Партыі БНФ і грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэнне” адбудуцца 3-4 верасня ў Мінску падчас з’езда.

Таксама будзе абмеркавана пытанне ўдзелу ў парламенцкай выбарчай кампаніі 2012 года. Такое рашэнне было прынята на пасяджэнні Сойма Партыі.

Паводле лідара партыі Аляксея Янукевіча наспеў час сур’ёзнага, шматбаковага абмеркавання сітуацыі ў краіне і тых дзеянняў, якія ў гэтых умовах павінны прадпрымаць дэмакратычныя сілы.

Вылучэнне і абранне кандыдатаў на з’езд адбудзецца шляхам склікання тэрытарыяльных агульных сходаў. Дэлегатамі з’езду стануць таксама сябры Сойму партыі і Рэвізійнай камісіі. Квота дэлегатаў з’езду вызначаецца як 1 чалавек ад 3 сябраў партыі дзеля арганізацыі найбольшай прадстаўнічасці. На форуме рэгіянальных структураў асобным прадстаўніцтвам будзе прадстаўлена моладзевая арганізацыя партыі.

У часе форуму таксама будзе зацверджаная новая стратэгія партыі і дзейнасці на 2 бліжэйшыя гады. Сярод асноўных яе палажэнняў негвалтоўныя метады палітычнай барацьбы, якія павінны прывесці да пераменаў, а таксама салідарнасць і патрабаванне вызвалення ўсіх палітзняволеных

Паводле "Радыё Рацыя"