Каля трох дзясяткаў чальцоў арганізацыі моладзевай арганізацыі Партыі БНФ сабраліся на штогадовы летнік на беразе ракі Стыр ва Ўкраіне.
Мэтай летніка быў адпачынак і планаваньне далейшай дзейнасьці арганізацыі. Летнік праводзіўся сумесна з калегамі з украінскай арганізацыі “Нацыянальны альянс”, такім чынам адбылася кансалідацыя стасункаў унутрыарганізацыйных, а таксама замацаваліся сяброўскія сувязі з украінскай партнэрскай арганізацыяй.
У часе летніка прайшлі сустрэчы з кіраўнікамі Партыі БНФ, “Нацыянальнага альянсу” і вэтэранамі Украінскай паўстанцкай арміі.
"Мне вельмі падабаецца, што моладзь Беларусі ня сьпіць, не чакае манны зь нябёсаў, а намагаецца, штосьці рабіць на карысьць беларускай нацыі і беларускай незалежнасьці. Робіць усё, каб быць годнымі прадстаўнікамі свайго народу" - зазначыў вэтэран УПА Васіль Кушнір.
У гэтым годзе летнік Моладзі БНФ адбыўся ў чацвёрты раз. Тры апошнія, каб пазьбегнуць перашкодаў, праводзіліся на тэрыторыі Ўкраіны.