Пачатак > Пра Партыю > Статут > Статут Партыі БНФ

 

Статут Партыі БНФ

29.03.2010

Статут у новай рэдакцыі прыняты VI З’ездам Партыі БНФ 1 снежня 2002 г.

Унесеныя змены і дапаўненні ў Статут ад 8 ліпеня 2006 г.

СТАТУТ ПАРТЫІ БНФ

Мінск 2006

1. Агульныя палажэнні

1. 1. Партыя БНФ – гэта палітычная партыя парламенцкага тыпу, мэтай якой з’яўляецца ажыццяўленне Праграмы Грамадскага аб’яднання “БНФ”Адраджэнне” (“БНФ”Адраджэннне”) шляхам удзелу у фармаванні органаў дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь.

1.2. Поўная назва палітычнай партыі: Партыя БНФ. Скарочаная назва палітычнай партыі: ПБНФ

1.3. Партыя дзейнічае ў межах Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Закона Рэспублікі Беларусь “Аб палітычных партыях” ды іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з дадзеным Статутам.

1.4. Дзейнасць Партыі БНФ распаўсюджваецца на ўсю тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.

1.5. Партыя БНФ з’яўляецца юрыдычнай асобай, валодае адасобленай маёмасцю, мае самастойны баланс, разліковы і іншыя рахункі ў банках Рэспублікі Беларусь і іншых краін, пячатку, штампы, сімволіку, зарэгістраваную ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

1.6. Суполкі арганізацыі Партыі БНФ, якія надзелены правамі юрыдычнай асобы могуць мець пячаткі са сваёй назвай. Пячаткі зацвярджаюцца Соймам Партыі БНФ.

1.7. Кіраванне Партыяй БНФ ажыццяўляецца на аснове прынцыпаў дэмакратызма, законнасці, галоснасці і самакіравання.

1.8. Юрыдычны адрас Партыі БНФ (месца знаходжання кіруючага органа): 220005, Мінск, праспект Машэрава, 8.

2. Мэта, задача, прадмет і метады дзейнасці Партыі БНФ

2.1. Мэтай Партыі БНФ з’яўляецца ажыццяўленне Праграмы Грамадскага аб’яднання “БНФ”Адраджэньне”(“БНФ”Адраджэньне”)шляхам удзелу ў фарамаванні органаў дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь.

2.2. Задачай Партыі БНФ з’яўляецца падрыхтоўка да ўдзелу і ўдзел у выбарчых кампаніях дзеля стварэння дэмакратычнай прававой дзяржавы, якая імкнецца забяспечыць актыўны ўдзел грамадзянаў у палітычным жыцці і ў якой найвышэйшай каштоўнасцю для ўсіх органаў улады быў бы закон.

2.3. Прадметам дзейнасці Партыі БНФ ‘яўляецца палітычная дзейнасць, якая садзейнічае выяўленню і выражэнню палітычнай волі грамадзян і ўдзел у выбарах.

2.4. Свае мэты і задачы Партыя БНФ ажыццяўляе наступнымі метадамі і ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь:

  • - папулярызуе ў грамадстве Праграму Грамадскага аб’яднання “БНФ”Адраджэнне” (“БНФ”Адраджэнне”), выбарчую платформу ды іншыя дакументы Партыі БНФ;
  • - вылучае кандыдатаў у дэпутаты, у тым ліку адзіным партыйным спісам, калі гэта адпавядае дзейнаму заканадаўству;
  • - падтрымлівае іншых кандыдатаў, якія стаяць на дэмакратычнай платформе;
  • - вядзе перадвыбарчую агітацыю;
  • - афармляе групы (фракцыі) са сваіх прыхільнікаў у органах дзяржаўнай улады;
  • - выпрацоўвае наказы дэпутатам, дапамагае ім у дзейнасці;
  • - ставіць пытанне аб адкліканні дэпутатаў, што не апраўдалі даверу выбаршчыкоў;
  • - бярэ ўдзел у грамадскім кантролі за ходам выбарчых кампаніяў;
  • - распрацоўвае перадвыбарчыя праграмы;
  • - распрацоўвае законапраекты;
  • - праводзіць З’езды, канферэнцыі ды іншыя партыйныя сходы;
  • - прымае палітычныя звароты ім заявы;
  • - уздзейнічае ў рамках існуючага заканадаўства іншымі дэмакратычнымі метадамі на стан грамадскай думкі;
  • - садзейнічае актывізацыі ўдзелу грамадзянаў у фармаванні прадстаўнічых органаў і органаў мясцовага самакіравання;
  • - праводзіць навуковыя, палітычныя, метадычныя канферэнцыі, семінары, нарады з прыцягненнем спецыялістаў і прадстаўнікоў іншых грамадскіх і палітычных арганізацыяў.

2.5. Праграмай Партыі БНФ з’яўляецца Праграма Грамадскага аб’яднання “БНФ ”Адраджэньне” (“БНФ ”Адраджэньне”), зацверджаная З’ездам Партыі БНФ.

3. Удзел у Партыі БНФ

3.1. Сябрам Партыі БНФ могуць быць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту, падзяляюць яе Статут і падтрымліваць Праграму Грамадскага аб’яднання “БНФ ”Адраджэньне”, незалежна ад нацыянальнасці, веравызнання і сацыяльнага становішча. Прыём у Партыю БНФ ажыццяўляецца паводле пісьмовай заявы на агульны сходзе суполкі ці вышэйстаячым органам, Управай Сойму Партыі БНФ простай большасцю галасоў ад прысутных членаў гэтых органаў. Выключэнне з ліку сяброў Партыі БНФ адбываецца рашэннем органа, які ажыццяўляў прыём у сябры Партыі БНФ, альбо Соймам Партыі БНФ. Сябра Партыі БНФ можа быць выключаны з Партыі, калі ён груба парушае Статут Партыі БНФ ці ганьбіць годнасць сябра Партыі БНФ. Гэтае рашэнне можа быць абскарджана ў вышэйстаячым выбарным органе Партыі БНФ.

3.2. Сябры Партыі БНФ карыстаюцца правамі:

  • - браць удзел ва ўсіх мерапрыемствах Партыі БНФ;
  • - арганізоўваць мерапрыемствы Партыі БНФ у адпаведнасці з яе Статутам і Праграмай Грамадскага аб’яднання “БНФ ”Адраджэньне”;
  • - абмяркоўваць усе пытаньні дзейнасці Партыі БНФ, уносіць прапановы;
  • - выбіраць і быць абраным у кіруючы ды іншыя органы Партыі БНФ;
  • - вольна выходзіць з Партыі БНФ (пры гэтым датай выхада лічыцца дата падачы адпаведнаму органу заявы наконт выхада);

3.3. Сябры Партыі БНФ нясуць абавязкі:

- быць на ўліку ў суполцы Партыі БНФ, а пры адсутнасці суполкі – у адпаведным вышэйстаячым органе Партыі БНФ;

- дамагацца ажыццяўлення мэтаў Партыі БНФ, у тым ліку праз дэпутацкую дзейнасць у органах дзяржаўнай улады.

3.4. Партыя БНФ мае фіксаванае сяброўства. Улік сябраў Партыі БНФ ажыццяўляецца органам, які ажыццяўляў прыём у сябры Партыі БНФ альбо Управай Сойма Партыі БНФ. Улік сяброў ажыццяўляецца на падставе заяваў аб уступленні ў Партыю БНФ за кошт вядзення адпаевднага спіса членаў Партыі БНФ. Спіс членаў Партыі БНФ падлягае карэкціроўцы на працягу месяца пасля прыняцця ў склад у Партыю БНФ новага члена, а таксама выхаду з Партыі БНФ.

3.5. Сябрам Партыі БНФ выдаецца пасведчанне сябра Партыі БНФ. Парадак выдачы пасведчанняў вызначаецца Соймам Партыі БНФ. Выдачу пасведчанняў ажыццяўляе Ўправа Сойму Партыі БНФ.

4. Арганізацыйныя структуры Партыі БНФ

4.1. Партыя БНФ мае наступную арганізацыйную структуру :

Суполка Партыі БНФ;

Тэрытарыяльныя арганізацыі;

  • раённая (гарадская) арганізацыя Партыі БНФ;
  • абласная арганізацыя Партыі БНФ.

4.2. Суполка Партыі БНФ можа стварацца пры наяўнасці не менш 3-х сяброў Партыі БНФ. Суполка рэгітсруецца ва Ўправе Сойму Партыі БНФ і падлягае дзяржаўнай рэгістрацыі альбо пастаноўцы на ўлік у адпаведным дзяржаўным органе па месцы знаходжання арганізацыйнай струткуры ў парадку, вызначаным заканадаўствам.

Суполка Партыі БНФ дзейнічае на тэрыторыі адміністратыўна – тэрытарыяльнай адзінкі Рэспублікі Беларусь, дзе яна была зарэгістравана альбо пастаўлена на ўлік. 4.3. Вышэйшым органам суполкі з’яўляецца Сход сябраў суполкі. У перыяд паміж сходамі кіраўніцтва суполкай ажыццяўляе Старшыня суполкі, абраны Сходам сябраў суполкі большасцю галасоў членаў Партыі БНФ, якія прысутнічалі на сходзе. Тэрмін паўнамоцтваў Старшыні суполкі – тры гады. 4.4. Суполка Партыі БНФ:

  • прымае новых сяброў у Партыю БНФ;
  • выключае з Партыі БНФ;
  • праводзіць у жыццё палажэнні Праграмы Грамадскага аб’яднання “БНФ “Адраджэньне” (“БНФ ”Адраджэньне”), бярэ ўдзел у агульных мерапрыемствах і акцыях, развівае уласную ініцыятыву;
  • вылучае прадстаўнікоў у выбарныя ды іншыя органы Партыі БНФ і можа іх адклікаць;
  • бярэ ўдзел у выбарчай кампаніі, вылучае кандыдатаў у мясцовыя прадстаўнічыя органы і органы мясцовага самакіравання, а таксама ў адпаведныя выбарчыя камісіі, ажыццяўляе назіранне за ходам і вынікамі выбараў, вядзе перавыбарчую агітацыю;
  • абірае рэвізора суполкі тэрмінам на тры гады.

4.5. Пры наяўнасці ў раёне 5 альбо болей сябраў Партыі БНФ можа быць створана раённая (гарадская) арганізацыя Партыі БНФ.

4.6. Вышэйшым органам раённай (гарадской) арганізацыі з’яўляецца Агульны сход. У выпадку, калі раённая (гарадская) арганізацыя налічвае больш за 50 сяброў, замест Агульнага схода можа быць праведзена Канферэнцыя.

4.7. Пры наяўнасці ў вобласці (г.Мінску) болей 50-ці сябраў Партыі БНФ можа быць створана абласная (Мінская гарадская) арганізацыя Партыі БНФ.

4.8. Вышэйшым органам абласной (Мінскай гарадской) арганізацыі Партыі БНФ з’яўляецца Канфэрэнцыя альбо Агульны сход сябраў абласной (Мінскай гарадской) арганізацыі Партці БНФ.

4.9. Вышэйшы орган тэрытарыяльнай арганізацыі абірае рэвізора (рэвізійную камісію) тэрытарыяльнай арганізацыі.

4.10. Тэрытарыяльная ( раённая, гарадская, абласная) арганізацыя рэгіструецца ва Ўправе Сойму Партыі БНФ, а таксама падлягае адпаведнай рэгістрацыі (пастаноўцы на ўлік) ў дзяржаўных органах.

4.11. Тэрытарыяльная арганізацыя Партыі БНФ дзейнічае на адпаведнай тэрыторыі дзеля каардынацыі працы сябраў Партыі БНФ і адпаведных аргструктураў Партыі БНФ. Яе кіруючым органам з’яўляецца Рада тэрытарыяльнай арганізацыі, якая абіраецца вышэйшым органам тэрытарыяльнай арганізацыі тэрмінам на 3 гады.

4.12. Рада тэрытарыяльнай арганізацыі:

  • - прымае новых сяброў у Партыю БНФ;
  • - выключае з Партыі БНФ;
  • - праводзіць у жыццё палажэнні Праграмы Грамадскага аб’яднання ”БНФ ”Адраджэньне” (“БНФ “ Адраджэньне”), бярэ ўдзел у агульных мерапрыемствах і акцыях, развівае ўласную ініцыятыву;
  • - вылучае прадстаўнікоў у выбарныя ды іншыя органы Партыі БНФ і можа іх адклікаць;
  • - бярэ ўдзел у выбарчай кампаніі, вылучае кандыдатаў у мясцовыя прадстаўнічыя органы і органы мясцовага самакіравання, адпаведныя выбарчыя камісіі, ажыццяўляе назіранне за ходам і вынікамі выбараў, вядзе перадвыбарчую агітацыю;
  • - абірае рэвізійны орган (рэвізора альбо рэвізійную камісію) тэрытарыяльнай арганізацыі тэрмінам на тры гады.
  • - Рада тэрытарыяльнай арганізацыі абірае Старшыню Рады тэрытарыяльнай арганізацыі на тэрмін дзейнасці Рда тэрытарыяльнай арганізацыі.

Старшыня тэрытарыяльнай арганізацыі:

  • - прадстаўляе арганізацыю ў дзяржаўных органах;
  • - падпісвае ад яе імя звароты і заявы;
  • - ажыццяўляе аператыўнае кіарванне арганізацыяй;
  • - склікае нечарговае паседжанне Рады тэрытарыяльнай арганізацыі.

4.13. Сходы і канферэнцыі ўсіх узроўняў склікаюцца з ініцыятывы Старшыні суполкі або адпаведнай Рады тэрыратыяльнай арганізацыі, па рашэнні вышэйстаячага органаці на патрабаванне адной трэцяй усіх сябраў суполкі альбо тэрытарыяльнай арганізацыі. Скліканне вышэйшых органаў арганізацыйных структураў Партыі БНФ адбываецца па меры неабходнасці, але не радзей чым 1 раз на год. Сходы і канферэнцыі ўсіх узроўняў, а таксама тэрытарыяльнай Рады прымаюць рашэнні простай большасцю галасоў. Рашэнні могуць быць абскарджаны ў вышэйстаячым выбарным органе.

4.14. Вышэйшы орган адміністрацыйнай структуры прымае рашэнні, абавязковыя для органаў адміністрацыйный структуры і яе сябраў.

4.15. Рэвізійны орган тэрытарыяльнай арганізацыі альбо суполькі кантралюе фінансавую дзейнасць адпаведнай арганізацыйнай структуры, ажыццяўляе ўнутраны кантроль за адпаведнасцю яе дзейнасці заканадаўству і Статуту.

4.16. Тэрытарыяльный арганізацыі і суполкі могуць мець правы юрыдычнай асобы, права на выдавецкую дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам.

4.17. Ліквідацыя арганізацыйнай структуры Партыі БНФ адбываецца па рашэнні Сойма Партыі БНФ у выпадках:

  • - калі колькасць членаў Партыі БНФ, якія стаяць на ўліку ў канурэтнай аргструктуры, стала меншай за тую, што ўказана ў п.п. 4.2, 4.5 і 4.7 дадзенага Статута;
  • - калі канкрэтная аргструктура грубае ці неаднаразовае парушэнні патрабаванняў заканадаўства ці Статута.

5. Органы Партыі БНФ

5.1. Усе кіруючыя органы Партыі БНФ і яе аргструктураў з’яўляюцца выбарнымі, дзейнічаюць на прынцыпах поўнай публічнасці і калегіяльнасці. Кіруючым органам Партыі БНФ з’яўляецца Сойм. Выканаўчым органам Сойму Партыі БНФ з’яўляецца Ўправа Сойму Партыі БНФ.

5.2. Вышэйшым органам Партыі БНФ з’яўляецца З’езд, які збіраецца адзін раз на два гады. Пры неабходнасці можа быць скліканы нечарговы З’езд на патрабаванне Сойму ці двух трэцяў усіх тэрытарыяльных Радаў не пазней, чым у месячны тэрмін. Дэлегаты З’езду абіраюцца вышэйшымі органамі арганізацыйных структураў Партыі БНФ, згодна з нормай прадстаўніцтва, якую вызначае Сойм Партыі БНФ. У адміністратыўна – тэрытарыяльных адзінках Рэспублікі Беларусь, дзе няма зарэгістраваных аргструктураў Партыі БНФ, могуць праводзіцца агульныя сходы сябраў партыі, якія вылучаюць дэлегатаў З’езда згодна з нормай прадстаўніцтва, вызначанай Соймам Партыі БНФ.

5.3. З’езд Партыі БНФ:

  • - прымае рашэнні пра стварэнне Партыі БНФ, яе рэарганізацыю альбо ліквідацыю;
  • - зацвярджае назву, Статут ды іншыя дакументы Партыі БНФ, уносіць у іх дапаўненні і змены;
  • - абсярковаў ды прымае рашэнні па прынцыповых пытаннях дзейнасці Партыі БНФ, зацвярджае асноўныя накірункі яе дзейнасці;
  • - абірае таемным галасаваннем на два гады Сойм, Старшыню Партыі БНФ ды яго намеснікаў, Рэвізійную камісію, заслухоўвае іх справаздачы;
  • - вылучае кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Партыі БНФ.

З’езд можа прыняць да разгляду любое інмшае пытанне статутнай дзейнасці Партыі БНФ. Рашэнні З’езду прымаюцца галасаваннем большасцю галасоў прысутных дэлегатаў пры наяўнасці ня менш чым 2/3 дэлегатаў.

5.4. Сойі Партыі БНФ з’яўляецца кіруючым органам Партыі БНФ паміж З’ездам Партыі БНФ. Склда Сойму абіраецца З’ездам у колькасці не менш за дванаццаць чалавек. Колькасны склад Сойму вызначаецца З’ездам. Сойм Партыі БНФ склікаецца з ініцыятывы Старшыні Партыі БНФ не радзей чым раз на два месяцы.

5.5. Сойм Партыі БНФ:

  • - склікае З’езд Партыі БНФ і вызначае норму прадстаўніцтва на ім, а таксама парадак абрання дэлегатаў;
  • - арганізуе перадвыбарчую агітацыю за кнадыдатаў сябраў Партыі БНФ у адпаведнасці з патрабаваннем выбарчага заканадаўства;
  • - вылучае прадстаўніком у выбарчыя камісіі;
  • - арганізуе назіранне за ходам і вынікам выбараў;
  • - прымае рашэнне аб зваротах у дзяржаўныя органы Рэспублікі Беларусь, робіць заявы па найважнейшых пытаннях грамадскага жыцця;
  • - фармуе Управу Сойму Партыі БНФ і вызначае рэгламент яе працы;
  • - зацвярджае кіраўнікоў і склад секцыяў, камісіяў і групаў па пытаннях статутнай дзейнасці;
  • - прымае ў лік сябраў Партыі БНФ і выключае з ліку сябраў Партыі БНФ;
  • - у перыяд паміж З’ездамі Партыі БНФ уносіць змены і дапаўненні ў Статут Партыі БНФ дзеля прывядзення яго ў адпаведнасць з заканадаўствам, а таксама звязаныя з пераменай юрыдычнага адрасу Партыі БНФ;
  • - распараджаецца маёмасцю Партыі БНФ;
  • - прымае іншыя рашэнні ў межах сваіх паўнамоцтваў.

Рашэнні Сойму прымаюцца адкрытым галасаваннем большасцю галасоў пры наяўнасці не менш паловы сябраў Сойму.

5.6. Управа Сойму Партыі БНФ – выканаўчы орган Партыі БНФ. Управа фармуецца Соймам. Структура Ўправы і прынцыпы яе фармавання вызначаюцца Соймам. Перыядычнасць пасяджэнняў вызначаецца Соймам.

5.7. Управа Сойму – выканаўчы орган Партыі БНФ:

  • - забяспечвае практычнае выкананне рашэнняў З’езду і Сойму Партыі БНФ;
  • - каардынуе дзейнасць суполак, тэрытарыяльных арганізацыяў, Радаў, камісіяў ды іншых органаў Партыі БНФ;
  • - ладзіць сувязь з грамадскімі арганізацыямі і дзяржаўнымі органамі Рэспублікі Беларусь;
  • - рэгіструе суполкі і тэрытарыяльныя арганізацыі, надае ім статус юрыдычнай асобы;
  • - вырашае іншыя пытанні дзейнасці партыі ў прамежках паміж пасяджэннямі Сойму.

Управа Сойму Партыі БНФ знаходзіцца ў Мінску.

5.8. Па рашэнні Сойму Партыі БНФ могуць фармавацца секцыі і камісіі Сойму Партыі БНФ па напрамках статутнай дзейнасці Партыі БНФ у складзе, вызначаным Соймам. Секцыі і камісіі Сойму Партыі БНФ абагульняюць і распрацоўваюць для пасяджэнняў Сойму і З’езду прапановы, праекты рашэнняў. Секцыі і камісіі Сойму Партыі БНФ рэгіструюцца ва Ўправе. Тэрмін паўнамоцтваў секцыяў і камісіяў – 2 гады. Пасяджэнні камісіяў і секцыяў адбываюцца па меры неабходнасці з ініцыятывы кіраўнікоў секцыяў і камісіяў, але не радзей, чым раз на год.

5.9. Рэвізійная камісія Партыі БНФ абіраецца З’ездам у складзе не менш, чым трох сяброў Партыі БНФ, на тэрмін 2 гады і падсправаздачная толькі З’езду. Рэвізійная камісія кантралюе фінансавую дзейнасць Партыі БНФ, ажыццяўляе унутраны кантроль за адпаведансцю дзейнасці Партыі БНФ заканадаўству і Статуту. Старшыня Рэвізійнай камісіі абіраецца сябрамі камісіі простай большасцю галасоў прысутных сленаў Рэвізійнай камісіі. Пасяджэнні Рэвізійнай камісіі Партыі БНФ адбываецца з ініцыятывы старшыні Рэвізійнай камісіі альбо старшыні Партыі БНФ па меры неабходнасці, але не радзей, чым раз на год. Пасяджэнні Рэвізійнай камісіі правамоцныя, калі ў іх працы прымае ўдзел больш паловы членаў Рэвізійнай камісіі. У выпадку, каліпа таму ці іншаму пытанню колькасць галасоў “за” і ”супраць” аказалась аднолькавай, прымаецца тое рашэнне, за якое прагаласаваў Старшыня Рэвізійнай камісіі.

5.10. У складзе арганізацыйных структур могуць знаходзіцца толькі сябры Партыі БНФ. Не дазваляецца адначасова заняццё сябрам Партыі БНФ пасадаў у кіруючым і кантрольна – рэвізійным органе партыі, яе арганізацыйных структур.

5.11. Усе пасяджэнні калегіяльных органаў афармляюцца пратаколамі. Рашэнні калегіяльных органаў могуць быць абскарджаныя вышэйшаму органу Партыі БНФ. Рашэнне З’езда з’яўляецца канчатковым.

6. Маёмасць Партыі БНФ

6.1. Партыя БНФ можа мець ва ўласнасці любую маёмасць, неабходную для матэрыяльнага забеспячэння яе статутнай дзейнасці, за выключэннем аб’ектаў, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам могуць знаходзіцца толькі ва ўласнасці дзяржавы.

6.2. Грашовыя сродкі (у тым ліку ў замежнай валюце) Партыі БНФ захоўваюцца на разліковых і бягучых банкаўскіх рахунках.

6.3. Грашовыя сродкі Партыі БНФ могуць складацца з:

  • - уступных і сяброўскіх унёскаў;
  • - з паступленняў ад мерапрыемстаў, якія праводзяцца ў статутных мэтах;
  • - з даходаў ад выкарыстання маёмасці, выдавецкай дзейнасці, распаўсюду друкаваных выданняў і публікацыяў;
  • - з ахвяраванняў і дарэнняў;
  • - з іншых крыніцаў, не забароненых заканадаўствам.

6.4. Маёмасць Партыі БНФ выкарыстоўваецца ў адпаведнасці са стутутнымі мэтамі і заканадаўствам:

  • - на выданне і распаўсюджанне літаратуры, якая стасуецца з Праграмай Грамадскаша аб’яднання “БНФ ”Адраджэньне”;
  • - на арэнду памяшканняў, набыццё неабходнай маёмасці;
  • - на камандзіровачныя выдаткі;
  • - на ўтрыманне штатнага персаналу;
  • - на арганізацыю мітынгаў і дэманстрацыяў, іншых масавых мерапрыемстваў;
  • - на правядзенне сацыялагічных даследванняў у адпаведнасці з заканадаўствам;
  • - на дабрачынную дзейнасць;
  • - на іншыя не забароненыя заканадаўствам мэты.

6.5. Маёмасцю Партыі БНФ распараджаецца Сойм Партыі БНФ. Маёмасць, якой карытсаюцца аргструктуры Партыі БНФ, зняходзіцца ва ўласнасці Партыі БНФ. Кіруючыя органы аргструктураў самастойна не могуць распараджацца гэтай маёмасцю.

7. Спыненне дзейнасці Партыі БНФ

7.1. Рашэнне пра спыненне дзейнасці Партыі БНФ прымае яе З’езд, калі за гэтае рашэнне прагаласуюць 9/10 яго дэлегатаў, якія прысутнічаюць на З’ездзе.

Рашэнне аб ліквідацыі Партыі БНФ можа таксама прыняць Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь.

Пры спыненні дзейнасці Партыі БНФ яе грашовыя сродкі і іншая маёмасць выкарыстоўваецца ліквідацыйнай камісіяй ля пагашэнна даўгоў згодна з заканадаўствам. Маёмасць, якая пасля разлікаў з крэдыторамі, накіроўваецца на статутныя мэты.

Дакументы Партыі БНФ ва ўстаноўленым парадку, у адпаеднасці з дзеючым заканадаўствам, здаюцца ва ўстановы Нацыянальнага архіву Рэспублікі Беларусь па месцы знаходжання юрыдычнага адраса Партыі БНФ.

Рэфармаваньне камунальнай гаспадаркі

Прыняты 1-ым З’ездам Партыі Беларускага Народнага Фронту 30 мая 1993 г.

Статут у новай рэдакцыі прыняты VI З’ездам Партыі БНФ 1 снежня 2002 г.