Пачатак > Пра Партыю > Управа > УПРАВА БНФ ЗБІРАЕ СРОДКІ Ў ДАПАМОГУ НАТАЛЬЛІ ІЛЬЛІНІЧ

 

УПРАВА БНФ ЗБІРАЕ СРОДКІ Ў ДАПАМОГУ НАТАЛЬЛІ ІЛЬЛІНІЧ

30.03.2011
Натальля Ільініч

30 сакавіка ў памяшканьні Управы БНФ распачынаецца збор сродкаў у дапамогу настаўніцы, якая была звольненая па палітычных матывах пасьля прэзідэнцкіх выбараў.

Такім чынам Управа БНФ працягвае кампанію салідарнасьці з беларусамі, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсіяў.

Настаўніца гісторыі Талькаўскай сярэдняй школы, сябра Партыі БНФ, Натальля Ільлініч была звольненая з працы 27 студзеня ў сувязі са сваімі палітычнымі перакананьнямі. Афіцыйная прычына – парушэньні ў выкананьні службовых абавязкаў. Працоўны кантракт Натальлі Ільлініч адмовіліся прадоўжыць пасьля таго, як у яе доме адбыўся ператрус. Падзеі разгортваліся ў часе прэзыдэнцкай кампаніі ў сьнежні 2010-га. На плошчы Незалежнасьці настаўніца не была. Але пазыцыя грамадзкай актывісткі, сябры Партыі БНФ вядомая. На настаўніцу і раней неаднаразова спрабавалі ціснуць, прымушаючы адмовіцца ад сваіх перакананьняў і выйсьці з партыі пад пагрозай звальненьня.

Пухавіцкі раённы суд не скасаваў рашэньне аб звальненьні, не зважаючы на шматлікія пратэсты калегаў-настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў. Цяпер Натальля Ільлініч абскарджвае судовае рашэньне ў касацыйным парадку.

Натальля Ільлініч, якая мае дачку-студэнтку, два месяцы застаецца бяз працы і без заробку. Управа БНФ заклікае далучыцца да акцыі салідарнасьці ўсіх людзей добрай волі. Запрашаем пакідаць ахвяраваньні ў дапамогу незаконна звольненай настаўніцы на Управе па адрасе Мінск,
пр-т Машэрава, 8.