Партыя БНФ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў
У Слоніме паўстаў помнік канцлеру Вялікага Княства Літоўскага Льву Сапегу

Урачыстае адкрыццё помніка адбудзецца 1 верасня на Дзень беларускага пісьменства і друку – паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Помнік Льву Сапегу прывезлі з Менску. Устаноўкай помніка кіраваў народны мастак Беларусі, адзін з аўтараў праекта Іван Міско. Падчас устаноўкі помніка прысутнічала шмат журналістаў і слонімцаў, якія фатаграфавалі гэты гістарычны момант для горада. За ўстаноўкай помніка назіраў таксама старшыня Слонімскага райвыканкама Генадзь Хоміч.

IMG_8649

IMG_8643

IMG_8644

IMG_8645

У Слоніме паўстаў помнік канцлеру Вялікага Княства Літоўскага Льву Сапегу
Збор грашовых ахвяраваньняў у падтрымку Сядзібы БНФ

Сядзіба БНФ, адна са старэйшых незалежных пляцовак грамадзкага жыцьця ў Менску, абвяшчае збор грошаў для аплаты арэнды памяшканьня. На аплату арэнды трэба сабраць 28 000 рублёў – інакш ўлады пагражаюць скасаваньнем дамовы арэнды.

Апошнія сем гадоў Сядзіба БНФ размяшчаецца па вуліцы Чарнышэўскага, 3 – сюды яна пераехала пасьля таго, як улады выціснулі партыю з гістарычнага будынку на вуліцы Варвашэні (праспэкт Машэрава). Дамову арэнды скасавалі падчас правядзеньня на Сядзібе маштабнага збору грашовай і рэчавай дапамогі людзям, што былі арыштаваныя на Плошчы-2010: гэта была помста ўладаў за кампанію народнай салідарнасьці – і дзякуючы народнай падтрымцы Сядзіба аднавіла працу на новым адрасе.

Цяпер самой Сядзібе БНФ патрэбная дапамога. У адрозьненьне ад праўладных партыяў, мы не маем ані ільготных ставак арэнды (якія ўлады далі ГА “Белая Русь” і камуністычнай партыі), ані шматмільённых датацыяў з дзяржбюджэту (якія ўлады даюць БРСМ).

Сядзіба БНФ як незалежная пляцоўка існуе выключна дзякуючы ахвяраваньням людзей.

Штогод дзесяткі арганізацыў ладзяць у памяшканьні Сядзібы БНФ культурніцкія, маладзёвыя, дабрачынныя мерапрыемствы – тут адбываюцца канцэрты (у тым ліку гэта пляцоўка для творчых сустрэчаў з музыкамі, якія трапляюць у “чорныя сьпісы”), выставы, дыскусійныя клюбы, прэс-канфэрэнцыі. Пляцоўка адкрытыя не толькі для мерапрыемстваў БНФ: у памяшканьні Сядзібы  адбываліся зьезды і сходы дэмакратычных партыяў і рухаў рознай скіраванасьці.

У часы павелічэньня рэпрэсіяў памяшканьне Сядзібы БНФ застаецца адзіным месцам, дзе незалежная грамадзкасьць можа вольна праводзіць свае імпрэзы.

davБудынак сядзібы БНФ на Чарнышэўскага, 3 цяпер ёсьць адзіным у Менску, дзе лунае нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг. Але без грашовай падтрымкі людзей гэтае месца можа зачыніцца.

Мы заклікаем ўсіх беларусаў дапамагчы грашовымі ахвяраваньнямі на працяг арэнды Сядзібы БНФ і ліквідацыю наяўных запазычанасьцяў па арэндзе памяшканьня.

Пералічаць сродкі для аплаты сядзібы БНФ можа любы грамадзянін Беларусі.

Шчыры дзякуй за Вашыя ахвяраваньні! Жыве Беларусь!

—————————————————————————————————————————

Ахвяраваньні для аплаты Сядзібы БНФ можна зьдзейсьніць адным з трох шляхоў:

1. Ахвяраваньні праз сыстэму “Разлік” (АРІП) / “Расчет” (ЕРИП).

logo-raschetПералічыць грошы праз сыстэму Разлік (АРІП)/“Расчет” (ЕРИП) у любым банку,  праз інтэрнэт-банкінг, мабільны банкінг, інфакіёск, у банкамаце і г.д. Зьдзейсьніць аплату можна з  выкарыстаньнем наяўных ці электронных грошаў, банкаўскіх плацёжных картак.

ахвяраваньні - еріпРэквізіты для пералічэньня ахвяраваньняў можна знайсьці на сайце https://raschet.by/ -  у графе пошуку паслугаў набірайце БНФ, ці код паслугі 4431691

ДЛЯ ПРАВЯДЗЕННЯ ПЛАЦЯЖУ ПРАЗ ЕРИП ТРЭБА:

Выбраць:

•Пункт “Сістэма” Разлік “(АРІП) / “Система “Расчет” (ЕРИП)

• общественные объединения/грамадскія аб’яднанні –

• прочие общественные объединения/іншыя грамадскія аб’днанні

• БНФ “Адраджэньне”

• БНФ “Адраджэньне” – код паслугі 4431691

Для аплаты ўвесьці прозьвішча, імя, імя па бацьку

Праверыць карэктнасьць інфармацыі і зьдзейсьніць плацёж.

Калі Вы ахвяруеце праз касу банка, калі ласка, паведміце касіру аб неабходнасьці правядзеньня плацяжу праз сыстэму “Разьлік” (АРІП) / “Расчет” (ЕРИП).

2. Ахвяраваньні праз банкаўскі рахунак

Ахвяраваньні для аплаты Сядзібы можна пералічаць і наўпрост на рахунак Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”

Рэквізыты:

ГРАМАДЗКАЕ АБ’ЯДНАНЬНЕ БНФ “АДРАДЖЭНЬНЕ”

ААТ “Банк БелВЭБ” г. Мінск Мінскае аддзяленне №2

BIC SWIFT: BELBBY2X

IBAN:  BY70BELB30151001470040226000

УНП: 100052236

У графе “прызначэньне плацяжу” просим пазначыць: “бязвыплатны ўзнос на аплату арэнды памяшканьня”, альбо “дабрачынны ўнёсак”.

 

3. Ахвяраваньні наяўнымі грашыма (у тым ліку ананімна)

Ахвяраваньні на арэнду Сядзібы таксама можна зрабіць наяўнымі грашыма ў сядзібе БНФ (Менск, вул. Чарнышэўскага, 3), у тым ліку ананімна ў скарбонку для ахвяраваньняў на адрас Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”.

Графік працы сядзібы: офіс БНФ адчынены з 13 да 19 гадзінаў з панядзелка па пятніцу. Субота, нядзеля − выходныя.

З цэнтральным офісам Партыі БНФ Вы можаце зьвязацца праз электронны адрас Управы БНФ:  uprava@narodny.org альбо праз тэлефон (017) 3645012


Просмотреть увеличенную карту

Па спасылках шукайце кантакты Партыі БНФ у Менску і Менскай вобласьці, а таксама ў Магілёўскай, Гарадзенскай, Віцебскай, Берасьцейскай, Гомельскай абласьцях.

 

Збор грашовых ахвяраваньняў у падтрымку Сядзібы БНФ
Рыгор Кастусёў: “Беларусы маюць права на стварэнне сваёй царквы”

Беларуская аўтакефальная царква ў самой Беларусі цяпер знаходзіцца ў нелегальным становішчы. Таму форум, які сабраў каля паўтары сотні дэлегатаў, можна назваць беспрэцэдэнтным. Сімвалічна, што канферэнцыя, ініцыяваная Рухам Салідарнасці «Разам», праходзіла ва Украіне, якая нядаўна дамаглася прызнання сваёй незалежнай царквы. Але за гэтым вынікам стаяла вялікая праца, якая пачалася стагоддзі таму.

OLYMPUS DIGITAL CAMERAСтаршыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў назваў канферэнцыю гістарычнай падзеяй, бо беларускі народ мае права на стварэнне сваёй царквы. Яна ўжо ёсць, але паводле беларускіх уладаў яна лічыцца несапраўднай. «Таму мы мусім дамагчыся рэгістрацыі Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы — гэта будзе спрыяць барацьбе за незалежнасць нашай краіны», — перакананы палітык.

«Мэта царквы — каб чалавек быў вольны, але ні ў якім разе не рабом. Ён можа быць толькі рабом Божым, але не нейкага чалавека на кіроўнай пасадзе. Але, на жаль, царква ва Украіне і Беларусі — імперская, і яна даводзіць, што народ — раб пэўнага пана», — адзначыў у вітальным слове архіепіскап Чарнігаўскі і Нежынскі Яўстрацій.

OLYMPUS DIGITAL CAMERAКранальныя словы прамовіла Валянцніна Логвін, лідарка беларускай дыяспары ва Украіне, вітаючы ўдзельнікаў канферэнцыі:

«Сёння мы былі на могілках, дзе пахаваныя абаронцы свабоды Украіны. Гэта зрабіла на мяне вялізарнае ўражанне. Калі бачыш востраў украінскіх сцягоў над абеліскамі, дзе пахаваныя такія маладыя і прыгожыя людзі, толькі адна думка круціцца ў галаве: як дорага каштуе свабода. А пачынаецца яна з асэнсавання кожным чалавекам, што ён — свабодны. І, як напісана ў найважнейшай кнізе чалавецтва, са слова. Ва ўмовах гібрыднай вайны, якая зараз адбываецца ва Украіне, гэта — наймацнейшая зброя».

Дэлегатаў канферэнцыі прывітаў і народны дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Андрэй Мішчанка: «Калі прыходзіць вораг, ён перш за ўсё забірае духоўнасць. Дзяржава прайграе там, дзе прайграе святар і настаўнік. Таму мы мусім працягнуць руку дапамогі нашым братам-беларусам у адраджэнні беларускай царквы» — прамовіў ён.

Дэпутат дадаў, што першым крокам у гэтым можа стаць стварэнне семінарыі ў Чарнігаве для навучання святароў беларускай незалежнай царквы.

OLYMPUS DIGITAL CAMERAЛідар Руху Салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык зазначыў, што часам людзі ўжо не вераць у перамогу. Але заўсёды ёсць знакі, якія ўсяляюць надзею на гэта. Ён узгадаў пра тое, што сёлета ў Беларусі знайшлі магілу пісьменніка Яна Баршчэўскага, дзякуючы якому ў многім мы захавалі сваю аўтэнтычнасць. Пройдзе яшчэ сто гадоў, і выбухне Беларуская Народная Рэспубліка, перакананы Вячаслаў Сіўчык. «У беларусаў шмат зброі. Нашая зброя — гэта Кастусь Каліноўскі. Нашая сіла — гэта святары і вернікі Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, якія не здрадзілі сваёй веры».

Мікола Каханіўскі, кіраўнік дабравольчага руху ОУН, лічыць, што перад беларусамі стаіць велізарны выклік імперыі зла, але не ўсё страчана. «Я чую ад беларусаў, што ўсё вельмі складана, і сітуацыю выправіць немагчыма. Не веру. Бо нават у вашым духоўным гімне ёсць словы «Магутны Божа». А гэта — ваш галоўны саюзнік».

Адкуль вытокі беларускай аўтакефаліі?

Для таго, каб ахапіць такую маштабную тэму, як Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква, аднаго дня канферэнцыі аказалася катастрафічна недастаткова. Толькі некалькі выступоўцаў з амаль двух дзясяткаў экспертаў з Беларусі, Украіны, Польшчы і ЗША паспелі агучыць свае даклады больш-менш поўна.

OLYMPUS DIGITAL CAMERAДоктар гістарычных навук, прафесар Леанід Лыч закрануў тэму вытокаў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Ён зазначыў, што яшчэ да таго, як з’явілася слова «аўтакефалія», наша царква была незалежнай. Гэта была Полацкая епархія, створаная ў 992 годзе — праз два гады пасля таго, як была створана Кіеўская мітраполія з дазволу Канстанцінопальскага патрыярха.

У пачатку XIV стагоддзя на нашай тэрыторыі ўжо існавала ВКЛ, і Княству патрэбная была свая ўласная царква. Цяпер праваслаўная царква ВКЛ імкнулася быць незалежнай ад Масквы. У 1316 годзе з ініцыятывы Гедыміна ў нас утвараецца ўласная мітраполія. Яна таксама называлася Кіеўскай. Таму, пры іншым дзяржаўна-палітычным становішчы, тры гады таму мы маглі б адзначыць 700-годдзе ўтварэння на тэрыторыі ВКЛ аўтаномнай праваслаўнай царквы.

Праўда, часы для існавання праваслаўнай царквы былі неспрыяльныя. Пасля Крэўскай уніі на нашыя тэрыторыі пачынае насядаць каталіцызм. Яго еўрапейская форма не наносіла шкоды, але калі ён набыў польскія рысы, то пачалася паланізацыя.

У дадатак да гэтага ў 1549 годзе з’яўляецца Маскоўская мітраполія, а ў 1589 годзе супраць волі Канстанцінопальскага патрыярха ўзнікае Маскоўская патрыярхія. Набыўшы такі аўтарытэт, яна стала моцна ўплываць на праваслаўнае жыццё Вялікага Княства.

І ў гэтай сітуацыі было знойдзена ідэальнае рашэнне: заключэнне Берасцейскай царкоўнай уніі, якая выратавала нашыя народы ад уплыву польскага каталіцызму і Маскоўскага патрыярхату.

Але мы не змаглі захаваць праваслаўе ў тым беларускім абліччы, якое нам было патрэбнае. З трэцім падзелам Рэчы Паспалітай для нашых зямель надыйшоў самы цяжкі час, калі надзеі на незалежнасць нашай дзяржавы, культуры і веры былі спляжаныя.

OLYMPUS DIGITAL CAMERAКалі Леанід Лыч выводзіць ідэю незалежнай царквы з часоў ВКЛ, то святар Беларускай праваслаўнай аўтакефальнай царквы з Мінска Леанід Акаловіч лічыць, што гісторыю беларускай аўтакефаліі можна адлічваць з розных часоў — напрыклад, з 1922 года, калі паўстала Беларуская мітраполія ў Мінску. Але сам святар прытрымліваецца іншага меркавання. Калі сталі зразумелыя намеры Расіі захапіць не толькі Літву, але і Польшчу, паўстала Пінская кангрэгацыя 1791 года, якая і дае пачатак ідэі аўтакефаліі.

OLYMPUS DIGITAL CAMERAТаццяна Процька, кандыдат філасофскіх навук, больш падрабязна спынілася на арганізацыю царкоўнага жыцця і ідэі аўтакефаліі ў першай палове ХХ стагоддзя. Па яе словах, праблемы, якія вырашаліся беларускімі праваслаўнымі святарамі ў той час, вельмі падобныя да тых, якія вырашаюць сёння і ў Беларусі, і ва Украіне. Але ўкраінцы першымі сутыкнуліся з гэтым і знайшлі рашэнне.

Форма аўтакефаліі даволі новая, хоць рэгламентаванай яна стала менавіта ў ХХ стагоддзі. Але яшчэ раней было зразумела, што такая форма арганізацыі царкоўнага жыцця дапамагала людзям лепш адчуваць сваю веру і размаўляць з Богам.

Таццяна Процька зазначыла, што цэлае пакаленне беларускіх людзей вырасла з верай у тое, што аўтакефалія — нешта негатыўнае і нават фашысцкае. Бо аўтакефалію яшчэ звязваюць і з нацыяналізмам. У савецкага чалавека гэтае слова выклікае негатыўны сэнс, але ў навуковым сэнсе нічога негатыўнага нацыяналізм не нясе. Сапраўды, аўтакефальная царква заўсёды ішла поруч з беларускай нацыянальнай ідэяй — і гэта паўплывала на яе драматычны лёс.

Што найперш — незалежная царква ці незалежная дзяржава?

OLYMPUS DIGITAL CAMERA«Толькі Лукашэнка памаша — і будзе аўтакефалія, а Фёдар Поўны будзе галоўным аўтакефалістам», —перакананы святар БПЦ МП Аляксандр Шрамко. Іншая справа, што беларуская дзяржава — пратэктарат Расіі, і нават пры жаданні беларускія ўлады не могуць займець сваю царкву. Таксама святара абурае, што незалежную царкву бачаць сродкам для дасягнення незалежнай дзяржавы, а не наадварот. Чаму б не займець незалежную дзяржаву, каб стварыць незалежную царкву? Аляксандр Шрамко лічыць, што царква павінна аддаліцца ад дзяржавы.

«Аўтакефалія павінна быць у галовах, фармавацца знутры, а мы шукаем яе звонку», — зазначыў святар.

Эксперт расследавальніцкай супольнасці «Інформнапалм» і аўтар «Новага Часу» Дзяніс Івашын распавёў пра ўдзел РПЦ ў гібрыднай вайне Расіі супраць Беларусі. Гэта і казачыя клубы, і іншыя суполкі, у якіх ідзе замбаванне, перадусім моладзі, у рэчышчы ідэй «рускага міру». Зараз, у тым ліку пры дапамозе царквы, ідзе спроба адраджэння СССР у выглядзе «Саюза Беларусі і Расіі». Праўда, дадае Дзяніс Івашын, расійскія чарнасоценцы дадаюць сюды яшчэ і тую частку Украіны, якую ўдасца акупаваць.

Як ні павярні, і Беларусь, і Украіна мусяць супрацьстаяць аднаму ворагу — расійскай інтэграцыі, прычым як у фізічным, вайсковым, так і ў духоўным сэнсе. Бо зараз у свядомасць нашых людзей укладваецца тое, што выжыць мы зможам толькі з Расіяй і рускім праваслаўем. Але, як трапна напісаў у сваім вітальным слове ўдзельнікам канферэнцыі паэт Уладзімір Някляеў са Швецыі: «Бог адзін. Толькі чаму Ён рускі?».

Па выніках працы канферэнцыі дэлегаты прынялі некалькі заяў, у тым ліку аб праве беларускага народа на ўласную дзяржаўнасць, неабходнасці рэгістрацыі БПЦ, рэабілітацыі рэпрэсаваных святароў і вернікаў, у абарону Курапатаў і іншыя.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Сцяг, які 27 ліпеня разгарнулі на Майдане Незалежнасці ў Кіеве

Паводле газэты “Новы Час

Рыгор Кастусёў: "Беларусы маюць права на стварэнне сваёй царквы"
Вадзім Саранчукоў: “Старыя схемы на выбарах не працуюць”

Палітык лічыць, што ў будучых выбарах старыя схемы выбараў не будуць спрацоўваць:

IMG_20190726_174954– Ранейшыя схемы, па якіх праходзілі гэтыя кампаніі, па якіх мы як апазіцыя ўдзельнічалі ў гэтых кампаніях, не спрацоўвалі. Тыя выступы па тэлебачанні, на якія разлічваюць, яны не граюць значнай ролі. Так, канешне, мы праводзім назіранні, мы можам пацвердзіць, што не было там, дапусцім, яўкі альбо нейкія фальсіфікацыі дадатковыя выкрыць. Але на выхадзе гэта ўсё не дае канчатковага выніку, не дае адказу людзям: хто мы як альтэрнатыва і што рабіць у гэтай сітуацыі.

На думку Вадзіма Саранчукова, удзел у выбарах мусіць быць на 100%, а не толькі для таго, каб «засвяціцца»:

– Мы доўга рыхтаваліся, больш за тры гады. Мы распрацавалі ўнікальную для Беларусі схему, па якой у Гародні пройдзе гэтая кампанія. На пачатку наступнага тыдня мы гэтую схему прадставім з удзельнікамі. Мне падаецца, што ігнараваць кампанію, у любым выпадку, – не варыянт. Мне падаецца, што працаваць у гэтую кампанію трэба максімальна, з разлікам на эфектыўнасць і вынік. Але, калі гэта проста «засвяціцца», мне ўжо гэта не цікава – сказаў намесьнік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў у камэнтары Беларускаму Радыё Рацыя.

Ужо на наступных тыдні Вадзім Саранчукоў плануе паказаць грамадству і СМІ сваю новую каманду, у якой, па словах палітыка, будзе шмат цікавых асобаў.

Вадзім Саранчукоў: "Старыя схемы на выбарах не працуюць"

    Жнівеньскі Сойм Партыі БНФ і ГА БНФ "Адраджэньне"

    24 жніўня, цэнтральная сядзіба БНФ (Менск, Чарнышэўскага, 3)
    
    

    Вадзім Саранчукоў: “Старыя схемы на выбарах не працуюць”

    Палітык лічыць, што ў будучых выбарах старыя схемы выбараў не будуць спрацоўваць: – Ранейшыя схемы, па ...

    Ірына Амельянчук: “Улада штурхае людзей да ад’езду, і краіна губляе будучыню”

    Берасцейцы не задаволены жабрацкімі заробкамі, за якія немагчыма дастойна ўтрымліваць свае сем’і, кажа сябра партыі ...

    Ахвяраваньні для БНФ цяпер можна ўносіць праз сыстэму “Разлік” (ЕРИП)

    Падтрымаць ГА БНФ "Адраджэньне" Вы можаце праз сістэму “Расчет” (ЕРИП) у любым зручным для Вас ...
    СТУЖКА НАВІНАЎ

    У Лідзе прайшоў сход раённай арганізацыі БНФ

    У Лідзе прайшоў сход сябраў раённых суполак Партыі БНФ і грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэнне”.

    БНФ ды іншыя партыі ладзяць супольнае назіраньне за выбарамі

    12 жніўня 2019 году, лідары кампаніі назірання “Права выбару-2019” распавялі на адмысловай прэсавай канфэрэнцыі ў Менску, якія прамежкавыя вынікі дасягнутыя на гэты момант і на чым актывісты кампаніі сканцэнтруюцца ў наступныя тры месяцы парляманцкай выбарчай кампаніі.

    Ля кансуляту Беларусі ў Нью-Ёрку – мітынг супраць блюзнэрства ў Курапатах

    11 жніўня ў Нью-Ёрку перад будынкам, у якім месціцца Гэнэральны кансулят Рэспублікі Беларусь, прайшоў мітынг у падтрымку абаронцаў Курапатаў.

    Вольга Дамаскіна: Хачу, каб законы ў Беларусі разглядалі вачыма жанчын

    Вольга Дамаскіна прыйшла да ідэі нацыянальнага адраджэння, дзякуючы знаёмству з бардам Сержуком Сокалавым-Воюшам. Наваполацкая школьніца, якую бацькі вызвалілі ад вывучэння беларускай мовы, самастойна разбірала правілы і чытала творы беларускіх пісьменнікаў, пазнаёмілася з “фронтаўцамі” і сама неўзабаве ўступіла ў Партыю БНФ.

    Запрашаем на прэсавую канферэнцыю кампаніі назірання “Права выбару”

    Шаноўныя журналісты!

    Ласкава запрашаем вас на прэсавую канфэрэнцыю кампаніі назірання “Права выбару-2019” з нагоды абвяшчэння выбараў у палату прадстаўнікоў нацыянальнага сходу.

    Лідэр БНФ Рыгор Кастусёў: “Нам не хапае грамадзкага кантролю за ўладамі”

    Штотыднёвік “Белгазэта” прапанаваў грамадзкім і палітычным дзеячам выказацца з нагоды стагоддзя (?) сыстэмы дзяржкантролю.

    Жнівень 2019
    Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
    « Ліп    
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031  
    © 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.