Партыя БНФ » Рэгiёны
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Слоніме “невядомыя” вялі відэаназіраньне за тым, як дэмакратычныя актывісты ўшаноўвалі памяць доктара Івана Шэгі

25 сакавіка для слонімцаў не толькі Дзень Волі, але і дзень ушанавання Івана Шэгі (1953-2016) – вядомага слонімскага грамадскага-палітычнага дзеяча і доктара, шматгадовага кіраўніка мясцовай арганізацыі БНФ “Адраджэньне” і сябры Сойму Партыі БНФ.

Сьледчы камітэт адмовіў у крымінальнай справе за незаконны доступ да тэлефону журналіста

З тэлефона журналіста і сябры БНФ Паўла Дайліда падчас яго допыту ў Івацэвіцкім РАУС выдалілі суполку ў «Вайбэры». Але міліцыя паведаміла, што запісы зь відэакамэр зьніклі, таму высьветліць, хто зрабіў гэта, не атрымаецца.

Ціск на аршанскую “Цудоўную краму” і яе гаспадара

Аршанскі актывіст Партыі БНФ Ігар Казмярчак – гаспадар крамы беларускіх сувеніраў і заснавальнік незалежнага сайта orsha.eu.

Улады Слоніма забаранілі акцыю на Дзень Волі 25 сакавіка

У Слоніме ўлады забаранілі правядзеньне акцыі 25 сакавіка з нагоды 103-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Журналіста зь Бярозаўкі асудзілі за воклічы «Жыве Беларусь» падчас прысуду, які ён асьвятляў

Журналіста зь Бярозаўкі Лідзкага раёну і актывіста БНФ Юрася Дзешука аштрафавалі на 1450 рублёў за тое, што ён нібыта крычаў «Жыве Беларусь», калі абвясьцілі прысуд ягонаму земляку і сябру Вітольду Ашурку.

У лідзкага актывіста БНФ Юрыя Дзешука прайшоў ператрус

Міліцыянты заявілі, што ператрус адбываўся ў межах крымінальнай справы за «наўмыснае псаваньне транспартнага сродку альбо шляхоў зносін» (ч. 1 арт. 309 КК), а журналіст і актывіст БНФ Юры Дзяшук праходзіць у справе ў якасьці сьведкі, паведаміла Радыё Свабода са спасылкай на БАЖ.

«Закон адзіны для ўсіх». Ці можна праводзіць пікеты ў Гродне кожную нядзелю?

Амаль месяц праўладныя актывісты збіраюцца на пікеты на вуліцы Чырвонаармейскай у Гродне. Атрымаць дазвол на мерапрыемства ў падобным месцы іншым актывістам не ўдавалася. Старшыня Гродзенскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў кажа, што яму ў выканкаме адмаўляюць у заяўках на масавыя мерапрыемствы з-за неспрыяльнага эпідэміялагічнага становішча. Ён задаецца пытаннем: як іншым дазваляюць?

«Мы праз паўгадзіны вас выпусьцім». Юрась Дзяшук распавёў, як яго затрымалі за воклічы «Ганьба» ў судзе

Журналіст-фрылансэр, сябра Партыі БНФ зь Бярозаўкі Юрась Дзяшук расказаў, як яго затрымалі за працу падчас абвяшчэньня прысуду сябру Сойму БНФ Вітольду Ашурку. На вуліцы да яго падышлі людзі ў цывільным і прапанавалі пагаварыць па іншай справе.

 

Жнівень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.