Партыя БНФ » Рэгiёны
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Актывіст БНФ з Хоцімску: “Нават савецкая сыстэма сабе такога не дазваляла”

Беларусь і свет у апошнія паўгода пільна назіраюць за падзеямі ў Менску і некаторых іншых буйных гарадах. А што ў гэты час адбывалася ў глыбінцы? Пра гэта інтэрнэт-газэце «Салідарнасць» распавёў актывіст Партыі БНФ з Хоцімскага раёна Валер Каранкевіч.

Суд над Вітольдам Ашуркам пачнецца 28 сьнежня

Як паведамляюць лідскія актывісты БНФ, судовы разгляд крымінальнай справы супраць сябры Сойму Партыі БНФ Вітольда Ашурка пачнецца 28 сьнежня ў судзе Лідскага раёна.

Сябра БНФ з Берасьця Віктар Клімус: “Пратэсты могуць вярнуцца ў актыўную фазу падчас зімовых святаў”

У пратэстах у рэгіёнах зараз будзе часовая паўза. Але ў актыўную фазу ўсё як раз можа вярнуцца ў часе зімовых святаў. У гэтым перакананы берасцейскі грамадскі дзеяч, сябра Партыі БНФ Віктар Клімус.

Сябра Партыі БНФ Віктар Марчык: Улада давяла нашу медыцыну “да ручкі”

У Беларусі склалася сур’ёзная сітуацыя з COVID-19. Хаця Лукашэнка нядаўна сказаў, што сітуацыя з каронавірусам у рэспубліцы няпростая, але яна знаходзіцца пад кантролем.

Краму нацыянальнай атрыбутыкі ў Воршы пазбаўляюць памяшканьня. Уладальнік: «Гэта палітычна матываваны ціск»

У Воршы не падоўжылі арэнду памяшканьня адзінай тутэйшай краме нацыянальнай атрыбутыкі і сувэніраў. Уладальнік, сябра сойму БНФ Ігар Казьмярчак, лічыць, што на арэндадаўцу «націснулі».

На Свіслаччыне працягваюць ушаноўваць паўстанцаў 1863 года

На Свіслаччыне працягваецца ўшанаванне паўстанцаў 1863 года. Напомнім, што сёлета аргамітэтам было прынятае рашэнне не праводзіць традыцыйны фэст у адзін дзень. Людзей заклікалі ў розныя дні прыязджаць і прыходзіць у памятныя мясціны паўстанцаў невялікімі групамі.

1 лістапада ў цэнтры Слоніма затрымалі кіраўніка мясцовай суполкі БНФ Паўла Севасцьяна

У нядзелю, 1 лістапада, у цэнтры Слоніма быў затрыманы грамадскі актывіст, кіраўнік гарадской суполкі БНФ “Адраджэньне” Павел Севасцьян.

Берасьцейскі актывіст БНФ Віктар Клімус: “Штрафамі і суткамі людзей не запужаць”

Штрафамі і суткамі людзей не запужаць. У гэтым перакананы берасцейскі грамадскі дзеяч, актывіст БНФ Віктар Клімус.

«Дзяды супраць тэрору» ў Магілёве

У нядзелю, 1 лістапада, дзясятак чалавек традыцыйна на Дзяды, сабраліся ля Крыжа памяці на праспэкце Дзьмітрава. Як патлумачылі арганізатары, памінальная імпрэза шырока не анансавалася, «каб на месцы жалобы па ахвярах бальшавіцкага і сталінскага тэрору не хапалі людзей невядомыя асобы ў чорным».

 

Верасень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.