У Гародні 21 чэрвеня затрымалі ўдзельніка галадоўкі дэпутатаў Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня ў 1995 годзе, сябру БНФ Міколу Маркевіча.
У судзе Маларыцкага раёна 20 чэрвеня вынесены прысуд па крымінальнай справе палітзняволенай актывісткі Партыі БНФ Людмілы Рамановіч. Яе абвінавацілі ў абразе прэзідэнта (арт. 368 Крымінальнага кодэкса), зробленай у лісце, які жанчына даслала ў Следчы камітэт.
15 чэрвеня ў маларыцкім судзе распачнецца суд па крымінальнай справы актывістыкі Партыі БНФ Людмілы Рамановіч. Суддзёй выступіць Таццяна Наўмовіч. Працэс будзе праходзіць у адкрытым рэжыме.
Следчае ўпраўленне КДБ завяршыла папярэдняе расследаванне крымінальнай справы аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам і іншых злачынствах, перадаюць дзяржаўныя агенцыі.
21 траўня год таму ў шклоўскай калоніі №17 пры нявысветленых абставінах памёр палітзняволены актывіст з Бярозаўкі, сябра Сойму Партыі БНФ Вітольд Ашурак.
Зняволенага старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва перавялі днямі з «Валадаркі» ў СІЗА КДБ. Пра гэта паведамляюць паплечнікі па партыі, якія атрымалі лісты ад зняволенага з-за кратаў.
Як паведаміў з-за кратаў старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, тэрмін яго ўтрымання пад вартай быў у чарговы раз падоўжаны. Згодна з пастановай следства, палітык будзе знаходзіцца пад вартай да 12 чэрвеня.
Беларускія правабаронцы ўключылі ў спіс палітвязняў актывістку БНФ Людзмілу Рамановіч, якая была кінутая за краты пасля сваіх антываенных зваротаў у дзяржаўныя органы.
Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў пад арыштам ужо год. Пры гэтым сьледчых дзеяньняў у ягонай справе не было больш за 8 месяцаў, напісаў у фэйсбуку зяць палітзьняволенага палітыка Дзьмітры Антончык.