Партыя БНФ » Навiны
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Міністэрства юстыцыі ініцыюе ліквідацыю аб’яднання БНФ «Адраджэньне»

У Вярхоўным Судзе Беларусі распачатая справа па іску Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне”. Падрыхтоўчая сустрэча бакоў па справе прызначаная на 20 жніўня.

Рыгору Кастусёву далі магчымасць прайсці медабследаванне

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, у якога падазраюць анкалогію, атрымаў магчымасць прайсці абследаванне, паведаміла Еўрарадыё.

Ахвяраваньні для БНФ цяпер можна ўносіць праз сыстэму “Разлік” (ЕРИП)

Грамадзкае аб’яднаньне БНФ “Адраджэньне” падлучылася да сыстэмы “Разлік” (АРІП) / “Расчет” (ЕРИП), што спрашчае дзеяньні ахвярадаўцаў пры пералічэньні грошаў на падтрымку статутнай дзейнасьці грамадзкага аб’яднаньня.

Сьледчы камітэт працягнуў на два месяцы праверку абставінаў сьмерці Вітольда Ашурка

Упраўленьне Сьледчага камітэту па Магілёўскай вобласьці падоўжыла праверку па факце сьмерці ў калёніі № 17 у Шклове палітвязьня, сябры Сойму Партыі БНФ Вітольда Ашурка, паведаміў БелаПАН яго брат Андрэй Ашурак.

Затрыманы ў Ваўкавыску намеснік старшыні БНФ Юры Меляшкевіч – на волі

4 жніўня ў Ваўкавыску быў затрыманы намесьнік старшыні Партыі БНФ Юры Меляшкевіч, які знаходзіўся на Гарадзеншчыне ў працоўнай паездцы.

Рыгор Кастусёў: гісторыя экс-кандыдата ў прэзідэнты, які апынуўся ў СІЗА КДБ

Інтэрнэт-газэта “Салідарнасьць” прыгадвае некалькі момантаў з біяграфіі старшыні Партыі БНФ, якому цяпер у зняволенні патрэбная тэрміновая дапамога медыкаў.

Рыгор Кастусёў мае патрэбу ў тэрміновай шпіталізацыі, кажа дачка вязьня

Старшыні Партыі БНФ Рыгору Кастусёву, які ўтрымліваецца ў СІЗА КДБ, неабходная шпіталізацыя, паведаміла ягоная дачка Кацярына. 27 ліпеня палітыка наведала адвакатка.

Рыгору Кастусёву ў трэці раз адмовілі ў змене меры стрыманьня на хатні арышт

Паплечнікі старшыні БНФ Рыгора Кастусёва атрымалі датаваны 20 ліпеня ліст ад кіраўніка партыі, які цяпер ізноўку пераведзены пад варту ў СІЗА КДБ (“Амерыканка”) у Менску. Палітык паведамляе, што следчыя ўжо ў трэці раз адмовіліся замяніць яму меру стрымання на хатні арышт, нягледзячы на праблемы са здароўем

Кастусёва вярнулі з турэмнай лякарні ў СІЗА КДБ

Лідар Партыі БНФ Рыгор Кастусёў зноў у СІЗА КДБ.

 

Верасень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.