Партыя БНФ » Навiны
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Палітвязьня Малахоўскага пазбавілі пэнсіі ды этапавалі ў “Воўчыя норы”

Актывіст партыі БНФ і палітвязень Уладзімір Малахоўскі быў этапаваны ў папраўчую калонію N22, вядомую як «Воўчыя норы». Пра гэта паведаміла ягоная жонка Ірына. Незадоўга да этапавання экспертная камісія пазбавіла яго групы інваліднасці і забрала пенсію (250 рублёў). Уладзімір Малахоўскі хварэе на анкалогію.

Рыгор Кастусёў не прызнае віны ў змове, сьледства працягнулі да кастрычніка

Сьледства па справе аб “змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады” працгянутае да кастрычніка. Пра гэта напісаў родным адзін з фігурантаў крымінальнай справы — старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. У лісьце палітзьняволены адзначыў, што «віны ў змове не прызнае».

Ва Ўшачах паставілі помнікі сябрам БНФ Васілю Быкаву і Рыгору Барадуліну

У цэнтры Ушачаў на Віцебшчыне ўсталявалі бюсты выбітным нараджэнцам гэтых мясцін — літаратарам Васілю Быкаву і Рыгору Барадуліну. Абодва — ганаровыя грамадзяне Ушацкага раёна, а таксама заснавальнікі Беларускага Народнага Фронту, шматгадовыя сябры Партыі БНФ.

Як склаліся лёсы дэпутатаў БНФ, што абвясцілі незалежнасць

У 1990 годзе беларусы ўпершыню выбралі сапраўдны парламент — Вярхоўны Савет 12 склікання. Туды трапілі 28 дэпутатаў, якія аб’ядналіся ў апазіцыю Беларускага народнага фронта. Як склаўся лёс гэтых людзей, якія абвясцілі незалежнасць краіны? Лонгрыд сайта “Наша Ніва”.

«У поўнай інфармацыйнай ізаляцыі». Што піша родным палітвязень Рыгор Кастусёў

Старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, якога вінавацяць у спробе дзяржаўнага перавароту, два месяцы трымаюць у СІЗА КДБ.

Павал Севярынец: “Ашурак, магчыма, уратаваў жыцці некаторых людзей”

Палітзняволены Павал Севярынец: “Вітольд Ашурак, магчыма, уратаваў жыцці некаторых людзей, бо пасля яго смерці да зняволеных сталі ставіцца па-іншаму” – паведамляе газэта Новы Час.

Цытаты праз краты ад Вітольда Ашурка

Радыё Свабода публікуе цытаты з турэмных лістоў сябры Сойму БНФ зь Бярозаўкі Вітольда Ашурка, які памёр пры нявысьветленых абставінах у шклоўскай калёніі 21 траўня.

Беларусы развіталіся з Вітольдам Ашуркам

У Бярозаўцы развіталіся з 50-гадовым палітвязнем, сябрам Партыі БНФ Вітольдам Ашуркам, які памёр у зняволенні. У апошні шлях патрыёта правадзілі сотні людзей з розных гарадоў Беларусі.

Вітольда Ашурка пахаваюць у Бярозаўцы 26 траўня

25 траўня сваякі памерлага палітвязьня Вітольда Ашурка атрымалі ў Шклове цела нябожчыка. Пахаваньне прызначана на сераду, 26 траўня ў горадзе Бярозаўка Лідскага раёна.

 

Жнівень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.