Партыя БНФ » Навiны
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Грамадзкая камісія наведала калонію, у якой загінуў сябра БНФ Вітольд Ашурак

23 чэрвеня ў шклоўскую папраўчую калёнію № 17, дзе памёр палітвязень Вітольд Ашурак, прыяжджалі прадстаўнікі Рэспубліканскай грамадскай назіральнай камісіi пры Міністэрстве юстыцыі.

Намесьнік старшыні БНФ асуджае прыпыненьне ўдзелу Беларусі ва Ўсходнім Партнэрстве

28 чэрвеня МЗС Беларусі заявіў пра прыпыненьне ўдзелу краіны ў праграме Эўразьвязу “Усходняе партнэрства”.

Станіслаў Суднік: “Не даць засохнуць парасткам беларушчыны”

Да 25-га чэрвеня яшчэ ёсць час падпісацца на папяровае выданне Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, якое ўнесенае ў каталог перыядычных выданняў Беларусі, газету „Наша слова” – паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

«Мяне пасадзілі, бо я казаў праўду» – напісаў Вітольд Ашурак у апошнім лісьце да маці

Месяц таму, 21 траўня стала вядома пра сьмерць палітвязьня Вітольда Ашурка ў шклоўскай калёніі пры нявысьветленых умовах. Радыё Свабода ўпершыню публікуе апошнія лісты Вітольда да маці Алены Міронаўны.

Палітвязьня Малахоўскага пазбавілі пэнсіі ды этапавалі ў “Воўчыя норы”

Актывіст партыі БНФ і палітвязень Уладзімір Малахоўскі быў этапаваны ў папраўчую калонію N22, вядомую як «Воўчыя норы». Пра гэта паведаміла ягоная жонка Ірына. Незадоўга да этапавання экспертная камісія пазбавіла яго групы інваліднасці і забрала пенсію (250 рублёў). Уладзімір Малахоўскі хварэе на анкалогію.

Рыгор Кастусёў не прызнае віны ў змове, сьледства працягнулі да кастрычніка

Сьледства па справе аб “змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады” працгянутае да кастрычніка. Пра гэта напісаў родным адзін з фігурантаў крымінальнай справы — старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. У лісьце палітзьняволены адзначыў, што «віны ў змове не прызнае».

Ва Ўшачах паставілі помнікі сябрам БНФ Васілю Быкаву і Рыгору Барадуліну

У цэнтры Ушачаў на Віцебшчыне ўсталявалі бюсты выбітным нараджэнцам гэтых мясцін — літаратарам Васілю Быкаву і Рыгору Барадуліну. Абодва — ганаровыя грамадзяне Ушацкага раёна, а таксама заснавальнікі Беларускага Народнага Фронту, шматгадовыя сябры Партыі БНФ.

Як склаліся лёсы дэпутатаў БНФ, што абвясцілі незалежнасць

У 1990 годзе беларусы ўпершыню выбралі сапраўдны парламент — Вярхоўны Савет 12 склікання. Туды трапілі 28 дэпутатаў, якія аб’ядналіся ў апазіцыю Беларускага народнага фронта. Як склаўся лёс гэтых людзей, якія абвясцілі незалежнасць краіны? Лонгрыд сайта “Наша Ніва”.

«У поўнай інфармацыйнай ізаляцыі». Што піша родным палітвязень Рыгор Кастусёў

Старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, якога вінавацяць у спробе дзяржаўнага перавароту, два месяцы трымаюць у СІЗА КДБ.

 

Верасень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.