Партыя БНФ » 2019 » Красавік
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 04.2019

Актывісты БНФ добраўпарадкавалі памятныя знакі на месцах адселеных праз Чарнобыль вёсак

26 красавіка дэлегацыя грамадзкіх актывістаў Магілёўшчыны на чале са старшынём Партыі БНФ Рыгорам Кастусёвым наведала зону адсялення ў Чэрыкаўскім раёне і прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні тэрыторыі вакол памятных знакаў на месцы выселеных вёсак.

BBC: Чаму арганізатары Чарнобыльскага шляху-2019 адклікалі заяўку на правядзеньне акцыі

У Менску ў гэтым годзе не сталі афіцыйна праводзіць акцыю “Чарнобыльскі шлях” у памяць аб катастрофе на атамнай станцыі. Міліцыя запатрабавала больш за 2,5 тысячы долараў за кантроль над мірным шэсцем.

Намесьнік старшыні БНФ Аляксей Янукевіч – пра два аспекты Чарнобыльскага шляху: памяць пра трагедыю і палітычная акцыя

Як праходзілі чарнобыльскія акцыі з 1989 па 2018 гады – у інфаграфіцы на сайце адмысловага праекта Зялёнага партала. І ва ўспамінах палітыкаў, якія гэтыя акцыі арганізоўвалі: гаворыць намесьнік старшыні БНФ Аляксей Янукевіч, які цягам палутара дзесяткаў гадоў быў неаднаразовым заяўнікам і арганізатарам Чарнобыльскага шляху.

Выніковы зварот аргкамітэта сёлетняга Чарнобыльскага шляху

Аргкамітэт Чарнобыльскага шляху-2019 апублікаваў выніковы адкрыты зварот, у якім дае ацэнку палітыкі ўладаў што да наступстваў чарнобыльскай катастрофы, а таксама заклікае спыніць пабудову Астравецкай АЭС.

Зьміцер Дрыгайла – пра расейскі досьвед абмежаваньня свабоды слова ў інтэрнэце

Сябра Сойму Партыі БНФ Зьміцер Дрыгайла піша на старонках тыднёвіка “Белгазета” пра досьвед Расеі ў змаганьні са свабодай слова ў інтэрнэце – і да чаго гэта змаганьне прыводзіць.

Заяўка на Чарнобыльскі шлях адкліканая праз непамерны рахунак міліцыі

Аргкамітэт Чарнобыльскага шляху-2019 адкліікаў заяўку аб правядзеньні жалобнай дэманстрацыі ў Менску, якая была традыцыйна заплянаваная на 26 красавіка. Напярэдадні аргкамітэт распаўсюдзіў заяву з тлумачэньнямі прычынаў такога кроку: непамерны рахунак, выстаўлены заяўнікам уладамі дзеля “аплаты паслугаў міліцыі”, робіць немагчымым арганізацыю акцыі ў фармаце заўленага арганізатарамі масавага мерапрыемства.

Уладзімір Лабковіч: Дэкляраваныя Лукашэнкам тэрміны правядзеньня парлямэнцкіх выбараў супярэчаць Канстытуцыі

19 красавіка падчас выступу з пасланнем да народу і парламента Аляксандр Лукашэнка назваў даты прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў у Беларусі.

Дакладчык ААН атрымаў інфармацыю пра забарону акцыяў да Дня Волі

Грамадскае аб’яднанне БНФ “Адраджэньне” накіравала спецыяльнаму дакладчыку ААН па правах чалавека ў Беларусі спадарыні Анаіс Марын інфармацыю пра ўмовы правядзення ў Беларусі мірных сходаў з нагоды 101-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

 

Красавік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак   Тра »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.