Партыя БНФ » 2020 » Жнівень
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 08.2020

Незвычайныя ўмовы для назіраньня: камісіі дыктуюць назіральнікам, калі можна назіраць, а калі – нельга

Датэрміновае галасаванне на гэтых выбарах запомніцца назіральнікам новымі ўмовамі, калі камісіі дыктуюць ім, калі можна назіраць, а калі нельга.

20 незалежных назіральнікаў штодзённа дзяжураць пад школай у Каменнай Горцы

Сярэдняя школа №59 на вуліцы Лідскай на ўскраіне Мінска. 17:20, серада. На ганку ўстановы, а таксама на блізкіх лавачках стаяць і сядзяць два дзясяткі чалавек. Не, яны не прыйшлі падаваць дакументы на вучобу для сваіх дзяцей і не проста так вылезлі з кватэры пад сонца, каб паразмаўляць з суседзямі. Гэта незалежныя назіральнікі. Усіх іх не пусцілі на ўчасткі для галасавання (у школе іх адразу чатыры), бо месцы ёсць толькі для «сваіх». Назіральнікаў ад БРСМ, «Белай Русі» і іншых сацыяльна-спартыўных партый.

Быкоўскі, Чавусаў, Касьцюгова: COVID-19 падртыхтаваў глебу народнага абурэння

Журналіст Паўлюк Быкоўскі разам з палітолагамі Валерыяй Касцюговай і Юрыям Чавусавым абмяркоўваюць. Як эпідэмія COVID-19 паўплывала на прэзідэнцкую кампанію? Тэма чарговага выпуску сумеснага праекта “COVID-19 у Беларусі: шукаем рашэнне”, які вядзе грамадскі форум ePramova і аналітычны сайт «Наше мнение».

У Слуцку затрыманы сябра Сойму БНФ Віталь Амяльковіч і іншыя актывісты апазыцыі

У аўторак, 4 жніўня, у Слуцку планаваўся агітацыйны пікет кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Аднак у апошні момант мясцовы райвыканкам адмяніў мітынг, а міліцыя і АМАП пачалі затрымліваць людзей, якія прыйшлі на выбарчы пікет.

Дзяржаўная “Лідская газэта” публікуе выступ Станіслава Судніка на выязным Сойме БНФ, што прайшоў на Лідчыне

“Я тут нічога не магу сказаць новага. Магу паўтарыць тое, што гаварыў на апошнім Сойме БНФ, які, дарэчы, праходзіў на Лідчыне” – піша Станіслаў Суднік.

Выбаркамы не хочуць лічыць галасы сумленна: “Галосны падлік не прадугледжаны”

Участковыя выбарчыя камісіі яшчэ да пачатку галасаваньня абвяшчаюць, што не зьбіраюцца лічыць галасы сумленна і галосна.

Рыгор Кастусёў заклікаў грамадзянаў Беларусі вылучацца ў назіральнікі на выбары

У межах міжпартыйнай кампаніі назірання “Права выбару-2020″ старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў заклікаў грамадзянаў Беларусі вылучацца ў назіральнікі на выбары – каб не дапусціць пераабраньня і легітымізацыі Аляксандра Лукашэнкі.

 

Жнівень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп   Вер »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.