Навіны ад 06.08.2020
Датэрміновае галасаванне на гэтых выбарах запомніцца назіральнікам новымі ўмовамі, калі камісіі дыктуюць ім, калі можна назіраць, а калі нельга.
Сярэдняя школа №59 на вуліцы Лідскай на ўскраіне Мінска. 17:20, серада. На ганку ўстановы, а таксама на блізкіх лавачках стаяць і сядзяць два дзясяткі чалавек. Не, яны не прыйшлі падаваць дакументы на вучобу для сваіх дзяцей і не проста так вылезлі з кватэры пад сонца, каб паразмаўляць з суседзямі. Гэта незалежныя назіральнікі. Усіх іх не пусцілі на ўчасткі для галасавання (у школе іх адразу чатыры), бо месцы ёсць толькі для «сваіх». Назіральнікаў ад БРСМ, «Белай Русі» і іншых сацыяльна-спартыўных партый.
 
|