Партыя БНФ » 2021 » Люты
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 02.2021

Пад Бялынічамі выстаўленая на аўкцыён школа, якую пабудавалі, калі тут кіраўніком быў Рыгор Кастусёў

У Магілёве 25 лютага адбыўся аўкцыён па продажы будынка былой школы ў вёсцы Стараселле Бялыніцкага раёна, якая была пабудаваная ў часы, калі мясцовым кіраўніком быў цяперашні старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

Гісторыя «мушкецёра рэвалюцыі» Максіма Вінярскага, які не ўяўляе жыцця без Беларусі

Ужо другі месяц у СІЗА на Валадарскага знаходзіцца актывіст «Еўрапейскай Беларусі» і сябра Партыі БНФ Максім Вінярскі, ён праходзіць па крымінальнай справе аб масавых беспарадках.

Заява БНФ “Аб неабходнасьці легальнага адзначэньня даты 25 сакавіка ў 2021 годзе”

Сойм Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне” прыняў заяву з заклікам да легальнага і бясьпечнага для людзеё адзначэньня памятнай даты 25 сакавіка – 103-й гадавіны абвяшчэньня трэцяй устаўной граматы Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе (публікуецца).

БНФ вядзе кансультацыі з уладамі і палітычнымі партыямі наконт 25 сакавіка

Крыху больш за месяц застаецца да 25 Сакавіка, гадавіны абвяшчэнне незалежнасці Беларускай народнай рэспублікай.

Аб неабходнасьці вяртаньня сытуацыі ў Беларусі ў прававое поле – пазыцыя Партыі БНФ

Пастанова Сойму Партыі БНФ 20 лютага 2021 году

Пазыцыя БНФ аб неабходнасьці вяртаньня сытуацыі ў Беларусі ў прававое поле

 

Рыгор Кастусёў: “У Сочы Лукашэнка можа абмяняць незалежнасьць на датацыі”

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў заявіў пра небясьпеку перамоваў, якія прызначаныя паміж Аляксандрам Лукашэнкам і расейскім прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным на бліжэйшы панядзелак у Сочы.

Ператрус у сядзібе Рыгора Кастусёва, была затрыманая яго дачка Кацярына

У аўторак, 16 лютага, адбыўся ператрус ў бацькоўскай хаце старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва ў вёсцы Цяхцін Бялыніцкага раёну. Была затрыманая і дастаўленая ў Магілёў дачка лідэра БНФ Кацярына Кастусёва (пасьля ператрусу ў магілёўскай кватэры – вызваленая).

Аляксей Янукевіч – расейскай газэце “Известия”: “Логіка ўладаў – нічога не мяняць, пакуль не прыцісне”

Намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч у камэнтары расейскай газэце “Известия” выказаў скептычнае стаўленне да думак, што прагучалі на “народным сходзе” прыхільнікаў Лукашэнкі.

У лідзкага актывіста БНФ Юрыя Дзешука прайшоў ператрус

Міліцыянты заявілі, што ператрус адбываўся ў межах крымінальнай справы за «наўмыснае псаваньне транспартнага сродку альбо шляхоў зносін» (ч. 1 арт. 309 КК), а журналіст і актывіст БНФ Юры Дзяшук праходзіць у справе ў якасьці сьведкі, паведаміла Радыё Свабода са спасылкай на БАЖ.

 

Люты 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сту   Сак »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.