Партыя БНФ » 2021 » Сакавік
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 03.2021

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла віншуе беларусаў з Днём Волі

Івонка Сурвіла, старшыня Рады БНР, звярнулася да беларусаў з нагоды Дня Волі – 103-й гадавіны абвяшчэньня Трэцяй устаўной граматы Беларускай Народнай Рэспублікі.

Менгарвыканкам афіцыйна забараніў дэманстрацыю і мітынг 25 сакавіка ў сталіцы

Арганізатарамі заплянаванай на 25 сакавіка ў Менску масавай акцыі з нагоды 103-й гадавіны незалежнасьці БНР (дэманстрацыя і мітынг) атрыманы ліст Менгарвыканкама пра афіцыйную забарону мерапрыемства.

Менская міліцыя адмовілася складаць дамову на ахову парадку 25 сакавіка

Грамадзкае аб’яднаньне БНФ “Адраджэньне” атрымала ліст Галоўнага ўпраўленьня ўнутраных справаў Менгарвыканкама аб адмове ў заключэньні дамовы аб ахове грамадзкага парадку падчас правядзеньня масавай акцыі 25 сакавіка ў Менску (Дзень Волі).

Лідэр БНФ Рыгор Кастусёў патрабуе вызваленьня старшыні БСДП Ігара Барысава

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў выступіў з заявай пратэсту супраць затрыманьня кіраўніка БСДП Ігара Барысава. Лідэр БНФ патрабуе тэрмінова вызваліць старшыню партыі, якая разам з БНФ і рухам “За свабоду” выступае адным з арганізатараў сёлетняй акцыі на Дзень Волі.

Дзяржаўныя арганізацыя адмаўляюцца заключаць дамовы на Дзень Волі

Дамову з заяўнікамі афіцыйнага сьвяткаваньня падпісалі толькі мэдыкі, міліцыя і службы “Зелянбуду” незаконна адмовіліся заключаць дамову на абслугоўваньне мерапрыемстваў на Дзень Волі – паведаміў Радыё Свабода старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

Сьледчы камітэт адмовіў у крымінальнай справе за незаконны доступ да тэлефону журналіста

З тэлефона журналіста і сябры БНФ Паўла Дайліда падчас яго допыту ў Івацэвіцкім РАУС выдалілі суполку ў «Вайбэры». Але міліцыя паведаміла, што запісы зь відэакамэр зьніклі, таму высьветліць, хто зрабіў гэта, не атрымаецца.

Петыцыя: Патрабуем забясьпечыць легальную акцыю на Дзень Волі

На сайце petitions.by зʼявілася петыцыя да чыноўнікаў Менгарвыканкаму з патрабаваннем задаволіць заяўку на марш і шэсце ў гонар БНР.

«Зараз у мяне праца, якая нашмат лепш». Актывістка, што перажыла звальненне па палітычных матывах, распавяла сваю гісторыю

На дзяржаўных прадпрыемствах, дзе збольшага ціснуць, свет клінам не сышоўся, а на прыватных спакойна глядзяць на палітычныя погляды і наадварот рады “сваім” людзям. Такую выснову зрабіла актывістка Партыі БНФ, аглядаючыся на выпадак звальнення з працы і тое, як яе жыццё развівалася пасля гэтага.

 

Сакавік 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Лют   Кра »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.