Партыя БНФ » 2021 » Сакавік
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 03.2021

Сябра Сойму БНФ Вольга Лагвіновіч – пра палітычна матываваныя звальненьні

У апошнія некалькі месяцаў у Беларусі зрабіліся вельмі пашыранымі паведамленні пра звальненні людзей з працы, выкліканыя палітычнымі прычынамі. Даволі часта дзяржслужбоўцы і нават супрацоўнікі праваахоўных органаў пакідаюць пасады ў знак нязгоды з палітыкай улады альбо ў знак пратэсту. Аднак, значна часцей звальненні адбываюцца не па сваёй волі: удзельнікаў акцыяў пратэсту ці тых, хто патрапіў пад адміністрацыйны арышт, прымушаюць пісаць заявы аб звальнені па ўласным жаданні альбо іншым чынам выціскаюць з працы.

Сыход Лукашэнкі па «маскоўскіх правілах» і пратэставая хваля, ператвораная ў падземны паток, які выйдзе вонкі ў любы момант

Расейскі палітоляг, экспэрт цэнтру Карнэгі Андрэй Калесьнікаў — пра пагрозу незалежнасьці Беларусі, «кіраваньне слабых з дапамогай сілы», уплыў беларускіх пратэстаў на грамадзянскую супольнасьць Расеі і пра беларускую і расейскую палітычную вясну.

Ціск на аршанскую “Цудоўную краму” і яе гаспадара

Аршанскі актывіст Партыі БНФ Ігар Казмярчак – гаспадар крамы беларускіх сувеніраў і заснавальнік незалежнага сайта orsha.eu.

Справаздача аб’яднання БНФ “Адраджэньне” апублікаваная ў газэце “Наша Слова”

Грамадскае аб’яднанне БНФ “Адраджэньне” апублікавала справаздачу пра працяг сваёй дзейнасці і інфармацыю пра бюджэт арганізацыі па выніках 2020 года ў газэце “Наша Слова”.

Вынікі лютаўскага Сойму Партыі БНФ і ГА БНФ “Адраджэньне”

20 лютага ў цэнтральнай сядзібе БНФ адбылося першае ў 2021 годзе пасяджэньне Сойму Партыі БНФ і Грамадзкага аб’яднаньне БНФ “Адраджэньне”. Кіруючы орган партыі і руху разгледзіў бягучую палітычную сытуацыю і прыняў рэзалюцыю аб неабходнасьці вяртаньня законнасьці ў краіну, а таксама заяву аб неабходнасьці правядзеньня легальнай акцыі з нагоды 103-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці БНР.

Улады Слоніма забаранілі акцыю на Дзень Волі 25 сакавіка

У Слоніме ўлады забаранілі правядзеньне акцыі 25 сакавіка з нагоды 103-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Журналіста зь Бярозаўкі асудзілі за воклічы «Жыве Беларусь» падчас прысуду, які ён асьвятляў

Журналіста зь Бярозаўкі Лідзкага раёну і актывіста БНФ Юрася Дзешука аштрафавалі на 1450 рублёў за тое, што ён нібыта крычаў «Жыве Беларусь», калі абвясьцілі прысуд ягонаму земляку і сябру Вітольду Ашурку.

Гісторыя палітвязня Паўла Юхневіча

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» і сябра Партыі БНФ Павел Юхневіч за кратамі пяць месяцаў. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў «масавых беспарадках» — па гэтым артыкуле яму пагражае да васьмі год калоніі. «Наша Ніва» згадвае гісторыю актывіста — пра бунтарскія школьныя гады, працу ў выбарчым штабе ў 2010-м, прыход у аўтабізнэс і сям’ю.

 

Сакавік 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Лют   Кра »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.