Партыя БНФ » 2021 » Травень » 22
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 22.05.2021

Публічнае абмеркаванне праектаў нарматыўных актаў як сродак абароны беларускай мовы

Газэта “Наша Слова” публікуе нататку пра досвед удзелу Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэнне” у абмеркаванні праектаў нарматыўных актаў і выкарыстанне гэткага механізму як сродку абароны моўных правоў і прадухілення дыскрымінацыі носьбітаў беларускай мовы.

Актывіст БНФ Ілля Дабратвор з пяццю дзецьмі з’ехаў з Беларусі

Яго жонка, сябра БНФ Іна Дабратвор, была вымушаная з’ехаць раней – паведамляе сайт “Наша Ніва”.

Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў скаргу палітвязня і сябры БНФ Дзмітрыя Казлова

Стала вядома, што Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў пад нумарам 3794/2020 індывідуальную скаргу аршанскага блогера і сябры БНФ Дзмітрыя Казлова («Шэры кот»). Сеткавы журналіст настойвае на тым, што ўлады Беларусі парушылі яго права на публічнае выказванне меркавання і на ўдзел у выбарах у якасці кандыдата ў дэпутаты парламенту ў 2019 годзе.

Заява Партыі БНФ з нагоды сьмерці сябры Сойму БНФ Вітольда Ашурка

Партыя БНФ выступіла з заявай з нагоды заўчаснай сьмерці за кратамі палітзьняволенага, сябры Сойму Партыі БНФ Вітольда Ашурка. Партыя патрабуе праверкі ўмоваў утрыманьня ў Папраўчай калёніі №17 і расследваньня абставінаў сьмерці сябры сваяго кіруючага органа. З гэтай мэтай партыя зьвяртаецца ў структуры МУС, пракуратуру, а таксама заклікае прыцягнуць да расследваньня беларускую грамадзкасьць (у тым ліку правабарончыя арганізацыі і грамадзкія назіральныя камісіі пры органах юстыцыі) з запрашэньнем міжнародных экспэртаў са складу нядаўна прызначанай Місіі Офіса Вярхоўнага Камісара ААН па правах чалавека па ўстанаўленьні фактаў, што заснаваная рэзалюцыяй 46/20 Савета ААН па правах чалавека. У заяве падкрэсліваецца, што дзяржаўныя органы і іх службовыя асобы нясуць прамую адказнасьць за стан здароўя асуджаных.

 

Травень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра   Чэр »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.