Партыя БНФ » 2021 » Жнівень
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 08.2021

Сябра БНФ з Гомеля пакінуў краіну, каб не трапіць за краты

48-гадовы гамяльчук Валер Крахмалаў цяпер знаходзіцца ў Кіеве. У Гомлі на актывіста партыі БНФ ўлетку была ўзбуджана крымінальная справа па арт. 342 ч.1 Крымінальнага кодэкса “Арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак” – паведамляе сайт “Гомельская Вясна”.

Затрыманыя сябры БНФ Алена і Андрэй Церашковы, у іх у кватэры прайшоў ператрус

Сёння 27 жніўня затрымалі сястру палітвязьня Максіма Вінярскага Алену Церашкову і яе мужа, сябра Сойму Партыі БНФ Андрэя Церашкова.

Улады Беларусі далі адказ на зварот Рыгора Кастусёва ў Камітэт ААН па правах чалавека

Улады Беларусі адрэагавалі на скаргу палітыка Рыгора Кастусёва ў Камітэт ААН па правах чалавека.

Суд па справе аб ліквідацыі ГА БНФ “Адраджэньне” прызначаны на 15 верасьня

20 жніўня ў Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь адбылася падрыхтоўчая сустрэча бакоў па справе аб ліквідацыі Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне”.

Міністэрства юстыцыі ініцыюе ліквідацыю аб’яднання БНФ «Адраджэньне»

У Вярхоўным Судзе Беларусі распачатая справа па іску Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне”. Падрыхтоўчая сустрэча бакоў па справе прызначаная на 20 жніўня.

Аліна Стэфановіч – пра сваяго мужа, зняволенага праваабаронцу «Вясны» Валянціна Стэфановіча, пра арышт і сям’ю

Аліна Стэфановіч жыла так, каб як найменей перасякацца з дзяржавай. Але тая сама пагрукала ў дзверы — і забрала мужа. Ужо месяц праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч сядзіць у СІЗА. Яны з жонкай мусілі разам адзначыць 20-ю гадавіну вяселля, але абдымкі замяніла кароткая тэлеграма. Пра траіх дзяцей, знаёмства ў «Маладым фронце», збітых людзей на парозе вясноўскага офіса і непахіснасць мужа Аліна распавяла ў інтэрв’ю “Нашай Ніве”.

Рыгору Кастусёву далі магчымасць прайсці медабследаванне

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, у якога падазраюць анкалогію, атрымаў магчымасць прайсці абследаванне, паведаміла Еўрарадыё.

Сьледчы камітэт працягнуў на два месяцы праверку абставінаў сьмерці Вітольда Ашурка

Упраўленьне Сьледчага камітэту па Магілёўскай вобласьці падоўжыла праверку па факце сьмерці ў калёніі № 17 у Шклове палітвязьня, сябры Сойму Партыі БНФ Вітольда Ашурка, паведаміў БелаПАН яго брат Андрэй Ашурак.

Затрыманы ў Ваўкавыску намеснік старшыні БНФ Юры Меляшкевіч – на волі

4 жніўня ў Ваўкавыску быў затрыманы намесьнік старшыні Партыі БНФ Юры Меляшкевіч, які знаходзіўся на Гарадзеншчыне ў працоўнай паездцы.

 

Жнівень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп   Вер »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.