Партыя БНФ » 2021 » Снежань
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 12.2021

Магілёўскі актывіст БНФ Валянцін Лабачоў уключаны ў спіс палітвязняў

Яшчэ 11 кастрычніка ў Магілёве суддзя Вікторыя Палякова вынесла прысуд мясцоваму актывісту БНФ Валянціну Лабачову, абвінавачанаму ў абразе Аляксандра Лукашэнкі.

Пасьля месяцу пад арыштам вызвалены сябра Сойму БНФ Павал Батуеў

Сябра Сойму БНФ Павел Батуеў быў затрыманы 23 лістапада пасьля ператрусу ў яго дома і двойчы асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. На волю ён выйшаў праз месяц – 26 сьнежня.

«Мае тэксты вельмі палітызаваныя». Як старшыня Моладзі БНФ пераехаў у Польшчу і пачаў пісаць рэп

Дзяніс Мандзік ужо падлеткам цікавіўся беларускаю гісторыяй і палітыкаю. Прычым гэтак, што нават стаў кіраўніком моладзевага крыла БНФ. Потым Дзяніс спазнаў пераслед, пачаў пісаць музыку і пераехаў у Польшчу. Ён распавёў, што варта ведаць пра эміграцыю, і як быць карысным Беларусі нават за мяжою.

Сябар загінулага Ашурка: «Камандзір, які пасылае непадрыхтаванае войска ў бой з прафэсійнымі жаўнерамі, — ваенны злачынца»

Расказваем гісторыю жыхара Бярозаўкі, сябры Сойма БНФ Сяргея Пантуса, які тэрмінова выехаў зь Беларусі. Ён расказаў, як іхны «самвыдат» накрыла міліцыя, калі гэта не было мэйнстрымам, і як яго зьмяніла страта найлепшага сябра Вітольда Ашурка.

Пайшоў з жыцця правабаронца Сяргей Гоўша

На 73-м годзе абарвалася жыццё праваабаронцы з Баранавічаў, аднаго з заснавальнікаў баранавіцкай арганізацыі БНФ Сяргея Гоўшы.

Заснавальнік Symbal.by Павел Белавус стаў падазраваным па крымінальнай справе

23 снежня мусіў скончыцца тэрмін утрымання Паўла Белавуса, але яго адвезлі ў Следчы камітэт, а дома правялі вобшук і канфіскавалі тэхніку – паведамляе газэта “Наша Ніва”.

Праваабаронцы ўключылі лідэра БНФ Рыгора Кастусёва ў сьпіс палітвязьняў

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, які знаходзіцца за кратамі ад 12 красавіка бягучага года, зхяўляецца палітзьняволеным, правабарончая супольнасьць Беларусі патрабуе яго вызваленьня з-пад варты.

Сяргей Пантус: «Буду несці праўду пра майго найлепшага сябра – Вітольда Ашурка»

Брат і блізкі сябар загінулага ў беларускай калоніі палітычнага зняволенага Вітольда Ашурка вымушаныя былі пакінуць Беларусь. Цяпер Андрэй Ашурак і Сяргей Пантус знаходзяцца ў Варшаве.

Людміла Івашына: Дзяніс пра прэмію «Журналіст года» ведаў раней за нас

Гродзенскі журналіст Дзяніс Івашын, сябра БНФ, які знаходзіцца за кратамі з сакавіка 2021 года, атрымаў прэмію праваабарончай супольнасці «Журналіст года». Таксама вядома, што ад Дзяніса цягам некалькіх апошніх месяцаў не даходзяць лісты.

 

Снежань 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс   Сту »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.