Партыя БНФ » 2022 » Жнівень
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 08.2022

Дачка Рыгора Кастусёва пра бацькаву няволю ды трывожныя навіны з-за кратаў

«Звяртацца да Лукашэнкі і прасіць літасці тата не будзе. Ён ужо столькі нацярпеўся за час няволі, што мог бы даўно аблегчыць сабе жыццё, пайшоўшы на супрацоўніцтва са следствам. Але прызнавацца яму няма ў чым», — кажа Галіна Антончык, старэйшая дачка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва. Сёння пракурор запрасіў для палітыка 12 гадоў калоніі.  Галіна апавядае пра сям’ю, дзяцінства, бацькавы прынцыпы ды трывожнае расставанне.

Пракурор запрасіў 12 гадоў турмы старшыні Партыі БНФ Рыгору Кастусёву

Менскі абласны суд у выязным пасяджэнні працягвае разгляд «справы аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады».  У працэсе пачаліся спрэчкі. 30 жніўня пракуратура агучыла канчатковыя запатрабаванні пакарання для абвінавачаных па справе.

Не пярэчыць імпэрыі і чакаць яе канца: «Фінляндзкая» тактыка ахвяраў «русского мира»

«Незалежных Украіны і Беларусі існаваць не павінна», — сказаў расейскі прэзыдэнт Пуцін нямецкаму канцлеру Шольцу перад самым уварваньнем ва Ўкраіну сёлета ў лютым.

Васіль Быкаў: «Мы — апошнія, Наша чарга…»

Вашай увазе — апошняя публікацыя з цыкла гутарак Юрася Залоскі з народным пісьменнікам Беларусі Васілём Быкавым. Гэтым разам размова пра набліжэнне да суверэннасці і непазбежныя на тым шляху выпрабаванні, шанц незалежнай адбудовы краіны, імітацыю дэмакратызацыі, недастатковы ўзровень нацыянальнай самасвядомасці беларускага грамадства, страх як сродак самазахавання, падкаланіяльнае існаванне беларускай культуры і надзею на Адраджэнне.

Суд забараніў Ніне Багінскай паляваць, кіраваць машынай і маламернымі судамі

Сталі вядомыя падрабязнасці судовага працэсу, які праходзіў 19 жніўня ў дачыненні да сябры Сойма Партыі БНФ Ніны Багінскай у судзе Першамайскага раёна Менску.

Дзяніс Івашын на закрытым судзе: “Жыве Беларусь! Слава Украіне!”

15 жніўня Гарадзенскі абласны суд пачаў разглядаць справу журналіста і сябры БНФ Дзяніса Івашына. Судовы працэс вядзе суддзя Валерый Раманоўскі. Сталі вядомыя падрабязнасьці першага дня суду: вязень выгукнуў «Жыве Беларусь! Слава Ўкраіне» і пасьпеў коратка перамовіцца з маці.

У судзе па “справе аб змове” абвешчаны перапынак да 26 жніўня

У судзе па справе так званых «змоўчшыкаў» працягваецца допыт сведкаў. 17 жніўня  дапыталі вядомую журналістку Святлану Калінкіну і палітыка Сяргея Калякіна.

Расійская армія выдыхлася. Што далей? Пуцін прызнае паражэнне, правядзе ўсеагульную мабілізацыю ці выкарыстае вусцішную зброю?

За 40 дзён, якія прайшлі з захопу Лісічанска і населеных пунктаў вакол яго, расійскае войска ні на адным з участкаў 1300-кіламетровага фронту ад Харкава і да Херсона не прасунулася нават на 10 кіламетраў. Адначасова не змагла прасунуцца на двухзначную колькасць кіламетраў і ўкраінская армія, якая, як даўно абяцалі ўлады ў Кіеве, збіралася правесці летні контрнаступ. Здольнасць бакоў праводзіць буйныя наступальныя аперацыі, якія ўплываюць на зыход вайны, выклікае ўсё больш сумневаў, так што цяперашнюю сітуацыю можна смела назваць патавай. Пры гэтым лінія фронту, якая склалася, відавочна, катэгарычна не задавальняе абодвух сапернікаў — заключэнне міру ў такіх умовах немагчымае. Праглядаюцца два зыходы: альбо канфлікт будзе замарожаны (у гэтым выпадку і Маскву, і Кіеў нельга будзе лічыць пераможцамі), альбо адзін з бакоў знойдзе выхад з гэтай сітуацыі. Апошні варыянт, калі ён увогуле рэальны, можа прывесці да яшчэ большай эскалацыі.

У судзе па “справе аб змове” дапыталі агента, які быў інфільтраваны ў кола “змовы”

Мінскі абласны суд з 29 ліпеня ў выязным пасяджэнні працягвае разгляд “справы аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады”. На лаве падсудных знаходзяцца палітзняволеныя палітолаг і літаратуразнаўца Аляксандр Фядута, старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, супрацоўніца мінскага офісу Зянковіча Вольга Галубовіч, актывіст і дальнабойшчык Дзяніс Краўчук, а таксама юрыст Юры Зянковіч, якія ўтрымліваюцца за кратамі больш за 15 месяцаў.

 

Жнівень 2022
M T W T F S S
« Jul   Sep »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2023 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.