Партыя БНФ » Радыё Свабода: З чым прадстаўнікі апазыцыйных партыяў пойдуць на выбарчую кампанію?
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Радыё Свабода: З чым прадстаўнікі апазыцыйных партыяў пойдуць на выбарчую кампанію?

Дададзена 07.08.2019 12:04:02 | 830 праглядаў

17 лістапада 2019 году адбудуцца чарговыя выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Радыё Свабода высьветліла стаўленьне да гэтай падзеі апазыцыйных палітычных партыяў.

Рыгор Кастусёў, старшыня Партыі БНФ, тлумачыць, што яшчэ ў 2017 годзе партыйны зьезд прыняў рашэньне ўдзельнічаць у абедзьвюх выбарчых кампаніях — парлямэнцкай і прэзыдэнцкай:

Рыгор Кастусёў«У нас ёсьць разуменьне, што свабодных і справядлівых выбараў у краіне няма. Але мы заяўляем пра ўдзел у выбарчай кампаніі праз вылучэньне сваіх кандыдатаў. Гэта нам патрэбна для дасягненьня сваіх мэтаў, хоць яны і абмежаваныя. Нашыя арыенціры — праца з насельніцтвам, данясеньне сваёй праграмы, назіраньне супольна зь іншымі дэмакратычнымі партыямі за выбарчым працэсам.

Мы прынцыпова не ўзгадняем сваіх кандыдатаў зь іншымі партыямі. На жаль, мы пераканаліся, што ўзгадненьне агульнага сьпісу кандыдатаў адмоўна ўплывае на падрыхтоўку нашых партыйных кадраў. Цяпер мы маем 92 прэтэндэнтаў ад партыі БНФ. Вядома, гэты сьпіс яшчэ пройдзе наша сіта, і кандыдатаў застанецца крыху меней. А цяпер уявіце — 5 партый вырашылі стварыць адзіны сьпіс. Акругаў — толькі 110. Як іх падзяліць і не пасварыцца?»

Адказы лідэраў іншых палітычных партыяў чытайце на сайце Радыё Свабода

Жнівень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.