Партыя БНФ » Кандыдатка ў дэпутаты ад БНФ Алена Талстая атрымала папярэджаньне
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Кандыдатка ў дэпутаты ад БНФ Алена Талстая атрымала папярэджаньне

Дададзена 08.11.2019 12:56:44 | 571 праглядаў

Акруговая выбарчая камісія менскай Паўднёва-Заходняй выбарчай акругі № 99 вынесла папярэджанне кандыдатцы ў дэпутаты ад Партыі БНФ Алене Талстой за «Ланцуг памяці» каля будынку КДБ 29 кастрычніка.

lancug_pamyaci_67Сам факт парушэнняў выбарчага заканадаўства 29 кастрычніка кандыдаткай устанавілі сябры камісіі па іншай акрузе — Купалаўскай № 95, адзначае паведамляе кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Паводле камісіі, пікет каля КДБ, прысвечаны ахвярам НКУС, расстраляным беларускім дзеячам культуры і навукі, не з’яўляўся перадвыбарчай агітацыяй і не пераследаваў мэту заахвоціць выбаршчыкаў да ўдзелу ў выбарах.

«Мела месца распаўсюджванне паведамленняў Талстой, якiя выклікаюць нацыянальную варажнечу (“Саюз з Расіяй — заўсёды вайна, галеча, рэпрэсіі супраць беларусаў”, — пазначаецца ў рашэнні.

Камісія вынесла папярэджанне Талстой за тое, што інфармацыйны стэнд, размешчаны ў рамках правядзення пікету, утрымліваў інфармацыю, не звязаную з перадвыбарнай агітацыяй і быў напоўнены інфармацыяй, якая не мае дачынення да выбарчай кампаніі.

Акцыя адбывалася ў чарговую гадавіну «чорнай ночы» 1937 году, калі НКУС беспадстаўна расстраляў больш як сотню беларускіх паэтаў, пісьменнікаў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячаў.

Паводле газэты “Новы Час

Ліпень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.