Партыя БНФ » Аляксей Янукевіч камэнтуе дэзынфармацыйныя “укіды” ананімных тэлеграм-каналаў пра аб’яднанне БНФ і БХД
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Аляксей Янукевіч камэнтуе дэзынфармацыйныя “укіды” ананімных тэлеграм-каналаў пра аб’яднанне БНФ і БХД

Дададзена 27.03.2020 12:34:21 | 678 праглядаў

З нагоды распаўсюду праз ананімныя тэлеграм-каналы плётак пра аб’яднанне БНФ і БХД намеснік старшыні Партыі БНФ Аляскей Янукевіч распавядае Беларускаму Радыё Рацыя пра тое, хто сёння ўкідвае ў інфармацыйную прастору фэйкі пра апазыцыйныя арганізацыі.

Янукевіч і Севярынец- Відавочна, што ногі ў гэтых фэйкаў растуць з уладных структур. Не ведаю, ці гэта спецслужбы пастараліся, ці то з адміністрацыі прэзідэнта ідзе загад. Але зразумела іншае – напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў улады, нягледзячы на тое, што ў нас і так ёсць пэўныя праблемы з-за сітуацыі з каронавірусам, хочуць яшчэ больш заблытаць апазіцыю і дыскрэдытаваць дэмакратычныя сілы і асобныя апазіцыйныя партыі. Нас хочуць дэзарганізаваць і дэзарыентаваць. Таму і ўкідваюцца такія фэйкі – сказаў Аляксей Янукевіч.

Радыё Рацыя: Як вы адрэагавалі на гэта?

Аляксей Янукевіч: Ніяк не рэагаваў. Якая можа быць рэакцыя на глупства? Мяне гэта не здзівіла, не засмуціла і не павесяліла. Думаю, гэта не апошняя прыдумка ўлады – укідваць у публічную прастору рознага кшталту фэйкі будуць і надалей. Мяркую, бліжэй да прэзідэнцкіх выбараў іх будзе яшчэ больш, мы будзем гэта бачыць рэгулярна, паколькі ўлады зразумелі, што праз Інтэрнэт таксама можна весці «дыверсійную працу» супраць апазіцыі. Да гэтага трэба быць падрыхтаванымі і ставіцца да такога кшталту сітуацый адпаведна.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Кастрычнік 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.