Партыя БНФ » Рыгор Кастусёў: “Урад вядзе падрыхтоўку да задушэння народных пратэстаў”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Рыгор Кастусёў: “Урад вядзе падрыхтоўку да задушэння народных пратэстаў”

Дададзена 08.04.2020 12:11:52 | 1,441 праглядаў

Лідэр БНФ пракамэнтаваў новае ўзмацненне абмежаванняў свабоды сходаў у Беларусі: савет міністраў зрабіў заключэнне дамоваў на ахову масавых мерапрыемстваў абавязковым этапам да падачы заявак на правядзенне акцыяў (раней дамовы заключаліся пасля атрымання дазволу з боку мясцовых уладаў). Такім чынам цяпер без папярэдняй згоды міліцыі нельга будзе нават падаць заяўку на правядзенне мітынгу ці пікета.

пратэстНагадаем, што паводле новага парадку ініцыятары масавых мерапрыемстваў павінны заключаць дагаворы аб аказанні паслуг міліцыяй, медыкамі і камунальнікамі да падачы заявы або паведамлення аб правядзенні мерапрыемства ў мясцовыя органы ўлады. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 196 ад 3 красавіка 2020 года, якая ўжо ўступіла ў сілу.

На думку старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, гэты крок ураду выкліканы тым, што «ў беларускім грамадстве наспявае пратэстная пазіцыя і незадаволенасць ўладамі на фоне калапсу эканомікі і напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў».

«Гэта спроба загадзя папярэдзіць, збіць гэтую незадаволенасць, якая можа выліцца ў масавыя акцыі, – адзначыў палітык у каментары для БелаПАН. – Уявіце, што вы падаеце заяўку на нейкае мерапрыемства, а яе не прымаюць і не разглядаюць у Менгарвыканкаме і іншых выканкамах краіны, таму што няма дамовы, напрыклад, з міліцыяй. А заключыць дамовы з міліцыяй, хуткай дапамогай, камунальнымі службамі – гэта патрабуе вялікіх фінансавых выдаткаў».

«Атрымаецца замкнёнае кола: улады будуць адпраўляць да міліцыі, медыкаў і камунальнікам, тыя – марудзіць, перашкаджаць і адсылаць да выканкамаў, а там не будуць даваць дазволу. А без дазволу ў супрацоўнікаў міліцыі будуць законныя падставы для разгону акцый », – растлумачыў старшыня Партыі БНФ карэспандэнту інфармацыйнай агенцыі Белапан.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.