Партыя БНФ » Вэтэран Фэлікс Шкірманкоў: “Ладзіць парад падчас эпідэміі немэтазгодна”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Вэтэран Фэлікс Шкірманкоў: “Ладзіць парад падчас эпідэміі немэтазгодна”

Дададзена 11.04.2020 1:22:00 | 1,353 праглядаў

Нягледзячы на пашырэньне эпідэміі каранавірусу, у Менску працягваюцца рэпэтыцыі параду на 9 траўня. Аляксандар Лукашэнка заклікае правесьці мерапрыемства «на найвышэйшым узроўні».

Беларускае грамадзкае аб’яднаньне вэтэранаў кажа, што рашэньне мае быць палітычным. Сойм Партыі БНФ у сваёй адмысловай заяве пра захады дзеля прадухіленьня эпідэміі заклікаў адмяніць правядзеньне параду 9 траўня, зэканомленыя сродкі накіраваць на падтрымку людзей, якія пацярпелі падчас вайны.

ШкірманкоўРадыё Свабода паразмаўляла з вэтэранамі, якія прапануюць сёлета сьвяткаваць Дзень Перамогі дома, а не на парадзе. У тым ліку сваю думку пра немэтазгоднасьць правядзеньня параду выказаў адзін з найстарэйшых сябраў Партыі БНФ Фэлікс Шкірманкоў.

94-гадовы вэтэран вайны са Слаўгараду, што на Магілёўшчыне Фэлікс Шкірманкоў пятнаццацігадовым падлеткам пайшоў у партызаны. Падчас адной з апэрацыяў на чыгунцы быў паранены, летаком яго вывезьлі з партызанскай зоны ў Расею.

Па сканчэньні Маскоўскай вайскова-інжынэрнай вучэльні яго накіравалі на 4-ы Ўкраінскі фронт. Перамогу сустрэў у чэскім горадзе Оламаўцы. За вайну атрымаў чатыры раненьні.

Цяпер спадар Шкірманкоў – адзін з найстарэйшых сябраў Партыі БНФ. Піша вершы і прозу. Выдаў 32 кнігі. Яго рэгулярна запрашаюць удзельнічаць у раённых імпрэзах да гадавіны Перамогі.

Фэлікс Шкірманкоў 5Шкірманкоў лічыць, што праводзіць парад падчас эпідэміі немэтазгодна.

«Тым, хто зьбіраецца на яго ісьці, варта задумацца пра ўласную бясьпеку. Сродкі, якія ўлада зьбіраецца патраціць на парад, трэба пусьціць на набыцьцё неабходнага для барацьбы з хваробаю. Кіраўніцтва дзяржавы выкарыстоўвае гадавіну Перамогі ў сваіх палітычных інтарэсах, прыкрываючыся заявамі пра клопат аб вэтэранах і памяцьцю пра іхныя заслугі», — кажа ўдзельнік вайны.

Да 75-годзьдзя Перамогі Фэлікс Шкірманкоў выдаў зборнік сваіх твораў, прысьвечаны подзьвігу народу ў Другой усясьветнай вайне. Ён кажа, што зьвяртаўся па дапамогу да мясцовай улады, каб наклад кніжкі быў большы і яе маглі атрымаць усе бібліятэкі Беларусі. Чыноўнікі абяцалі зварот разгледзець.

Не дачакаўшыся адказу, Фэлікс Шкірманкоў выдаў кніжку «Шляхамі памяці» накладам 100 асобнікаў за свае 2400 рублёў.

«Вось гэта і ёсьць сапраўднае аблічча цяперашняй улады і яе стаўленьне да такіх, як я, аўтараў Перамогі, — выказваецца ён. — Мне здаецца, што я заслужыў хоць бы чыноўніцкага ліста ў адказ на свой зварот».

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.