Партыя БНФ » За экалагічны пікет на сябра Сойму БНФ Вітольда Ашурка склалі пратакол
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


За экалагічны пікет на сябра Сойму БНФ Вітольда Ашурка склалі пратакол

Дададзена 07.05.2020 8:10:04 | 915 праглядаў

Лідскім РАУС складзены пратакол і пачаты адміністрацыйны працэс у дачыненні да грамадскага актывіста з Бярозаўкі Вітольда Ашурка за экалагічны пікет.

26 красавіка, у 34-ю гадавіну аварыі на ЧАЭС, сябра Сойму Партыі БНФ Вітольд Ашурак выйшаў да прахадной шклозавода “Нёман” з плакатам “Шкловата – наш Чарнобыль.”

Такім чынам ён выказаў пратэст супраць заяваў Аляксандра Лукашэнкі пра пабудову ў Бярозаўцы другога цэха па вытворчасці шкловаты, падчас свайго візіта на прадпрыемства 17 красавіка.

У дачыненні да Вітольда Ашурака складзены пратакол па ч. 3 арт. 23.34  КаАП (парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў) за пратэст супраць будаўніцтва другога цэху шклаваты ў Бярозаўцы.

94597226_3448445055182909_6792092626565726208_o– Сітуацыя, якая склалася ў Бярозаўцы з гэтай заявай Лукашэнкі пра будаўніцтва другога цэха шкловаты на нашым заводзе, патрабуе адказу. Зразумела, што пікет і інтэрв’ю з журналістам – гэта рашучае НЕ, гэта адказ. Зрэшты, наколькі я ведаю, ніхто ў Бярозаўцы не хоча гэтага другога корпуса – сказаў Вітольд Ашурак у камэнтары Беларускаму Радыё Рацыя.

Першы цэх па вытворчасці шкловаты быў запушчаны ў Бярозаўцы яшчэ 5 гадоў таму. Што выклікала значнае забруджванне паветра ў наваколлі і хвалю абурэння сярод мясцовага насельніцтва. Заявы ж Аляксандра Лукашэнкі пра пашырэнне гэтай шкоднай выторчасці жыхары Бярозаўкі сустрэлі з вялікай заклапочанасцю і абурэннем.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Верасень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.