Партыя БНФ » Намеснік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў: правядзенне выбарчай кампаніі ў перыяд пандэміі з’яўляецца злачынным
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намеснік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў: правядзенне выбарчай кампаніі ў перыяд пандэміі з’яўляецца злачынным

Дададзена 15.05.2020 12:14:16 | 827 праглядаў

Намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў лічыць, што правядзенне выбарчай кампаніі ў перыяд пандэміі з’яўляецца злачынным і спасылаецца на рашэнне Cойма партыі:

вадзім Саранчукоў - БНР101– Партыя БНФ на сваім Сойме прыняла рашэнне, што правядзенне выбарчай кампаніі ва ўмовах пандэміі з’яўляецца злачынным. Мы не будзем вылучаць свах прадстаўнікоў на пасаду прэзідэнта Беларусі. Мы таксама рэкамендавалі ўсім патэнцыйным прэтэндэнтам устрымацца ад падачы сваіх ініцыятыўных групаў і супольна правесці круглы стол нацыянальнай згоды з патрабаваннем да Палаты прадстаўнікоў без увядзення надзвычайнага становішча адкласці выбары на больш бяспечны ў эпідэміялагічным плане тэрмін. 

Палітык лічыць, што і ажыццявіць назіранне за выбарамі ў такі перыяд будзе вельмі праблематычна:

– Пакуль партыя застаецца ў рамках кампаніі ”Права выбару”. Мы вылучалі і кандыдатаў, і назіральнікаў на папярэднія кампаніі. Але трэба разумець усё ж такі, што свет мяняецца і сітуацыя, якая сёння склалася з эпідэміяй COVID-19, яна патрабуе зменаў у рашэннях і паводзінах.

Намеснік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў падчас эпідэміі каронавірусу займаецца валанцёрскім рухам у Гародні і з’яўляецца адным з каардынатараў гэтага пачыну, у які ўвайшло амаль 600 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.