Анлайн-дыскусія пра будучыню NATO была арганізаваная Партыяй Эўрапэйскіх Кансэрватараў і РэфармістаўДададзена 19.05.2020 12:09:47 | 1,300 праглядаў Вэбінар пра будучыню Арганізацыі паўночна-атлянтычнай дамовы быў арганізаваны Партыяй Эўрапэйскіх Кансэрватараў і Рэфармістаў – агульнаэўрапэйскага згуртаваньня правацэнтрысцкіх партыяў.
У праграму БНФ ад 2002 года ўключанае палажэньне пра неабходнасьць далучэньня Беларусі да Альянсу NATO: БНФ лічыць, што Беларусь павінна ўступіць у NATO як найбольш моцны, эфэктыўны і надзейны абарончы альянс сьвету, у склад якога ўваходзяць найбольш эканамічна і навукова разьвітыя дзяржавы, сяброўства ў якім, дасьць нашай краіне доступ да найсучасьнейшых ваенных стандартаў і тэхналёгіяў. Беларусь таксама павінная удзельнічаць у пабудове новай архітэктуры эўрапейскай бясьпекі, якую вядзе Эўрапейскі Зьвяз. Такая блёкавая палітыка ўлічвае нацыянальныя інтарэсы нашае краіны, забясьпечвае мадэрнізацыю беларускага войска, яго ўтрыманьне на належным матэрыяльна-тэхнічным роўні, адпаведнасьць сучасным рэаліям. Вайсковая рэформа павінна адбывацца з улікам гэтае мэты. З улікам цяжкіх наступстваў Чарнобыля Беларусь павінна надалей заставацца бязьядзернай дзяржавай. Сойм Партыі БНФ перакананы, што ў цяперашняй сытуацыі асаблівую значнасьць набылі праграмныя палажэньні партыі, у адпаведнасьці зь якімі Партыя БНФ бачыць будучыню Беларусі ў Эўрапейскім Зьвязе ды ў наймацнейшым у сьвеце і ўгрунтаваным на супольных каштоўнасьцях абарончым паразуменьні – Арганізацыі Паўночнаатлянтычнае дамовы (NАТО). Партыя БНФ лічыць неабходным нагадаць, што яшчэ ў 1954 годзе урадам Савецкай Беларусі была пададзеная заяўка на ўступленьне нашай краіны ў Арганізацыю Паўночна-Атлянтычнай Дамовы (АПАД ці NATO). Партыя БНФ заклікае урад Беларусі пацьвердзіць гэтую заяўку на новым гістарычным этапе, здзейсьніць выхад з АДКБ, паведаміць Расейскай Фэдэрацыі пра нежаданьне працягу дамовы пра знаходжаньне ў Беларусі расейскіх вайсковых аб‘ектаў “Вілейка” і “Ганцавічы”, распачаць інтэграцыю Беларусі ў агульнаэўрапэйскую і трансатлянтычную сыстэму бясьпекі. Партыя Эўрапэйскіх Кансэрватараў і Рэфармістаў (раней – Альянс кансэрватараў і рэфармістаў) з’яўляецца найбольш дынамічнай палітычнай сілай у Эўропе. Партыя заснаваная на грунце ідэяў свабоды асобы, нацыянальнага сувэрэнітэту, парлямэнцкай дэмакратыі, прыватнай уласнасьці, абмежаванага ўраду, свабоднага гандлю i цьвёрдай валюты, сямейных каштоўнасьцяў і дэцэнтралізацыі ўлады. Партыя стаіць на прынцыпах павагі да аўтаноміі народаў і асобных людзей. У склад Партыі Эўрапэйскіх Кансэрватараў і Рэфармістаў уваходзяць, сярод іншых, Кансэрватыўная партыя Вялікабрытаніі, партыя “Права і справядлівасьць” з Польшчы, Рэспубліканская партыя ЗША, Грамадзянская дэмакратычная партыя з Чэхіі ды іншыя ўрадавыя партыі з Эўропы і суседніх краінаў. Партая БНФ з’яўляецца прадстаўляе Беларусь у якасьці паўнапраўнага чальца Партыі Эўрапэйскіх Кансэрватараў і Рэфармістаў. У цяперашні час існуюць фракцыі і групы Партыі Эўрапэйскіх Кансэрватараў і Рэфармістаў ў Эўрапейскім парлямэнце, Камітэце рэгіёнаў, Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы, Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных уладаў ды ў Парлямэнцкай Асамблеі NATO. |
Навіны Моладзі БНФ
|
© 2011 - 2023 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.
|