Суд адхіліў скаргу БНФ на фармаваньне выбарчых камісій у МінскуДададзена 24.05.2020 4:24:51 | 931 праглядаў Суддзя Мінскага гарадскога суда Сямак вынесла адмоўнае рашэньне па скарзе Партыі БНФ на фармаваньне тэрытарыяльных выбарчых камісій у Мінску.
Нагадаем, што ад БНФ у тэрытарыяльныя камісіі ў Мінску былі вылучаныя тры чалавекі: Зьміцер Касьпяровіч і Юрый Чавусаў ў Мінскую гарадзкую камісію і Андрэй Церашкоў у Цэнтральную раённую камісію. Аднак нікога з іх у выбарчыя камісіі ўлады не ўключылі. Увогуле па ўсёй краіне ад апазыцыйных палітычных партыяў у склад тэрытарыяльных выбарчых камісій ўключылі тролькі двух чалавек: прадстаўніка БНФ у Віцебскую абласную камісію і прадстаўніка БСДП “Грамада” у адну з раённых камісій. Усяго па краіне ў склад 153 тэрытарыяльных камісій увайшло 1989 чалавек. Такім чынам апазыцыя складае 0,1% ад агульнай колькасьці сябраў тэрытарыяльных выбарчых камісій. Рашэньне Міснкага гарадскога суда камэнтуе Юрый Чавусаў, які прадстаўляў інтарэсы БНФ у працэсе разгляду справы:
Аднак у рашэньні суда абсалютна не даецца ацэнка таму факту, што ў склад камісій патрапілі людзі, вылучэньне якіх не было аформленае належным чынам і якія не мелі права быць у камсіях. Замест гэтага мы маем рашэньне, напісанае пад капірку са стандартным абгрунтаваньнем пра тое, што “Суд не мае права абмяркоўваць пытанні аб перавагах аднаго кандыдата перад другім, так як гэта не ўваходзіць у кампетэнцыю суда”. Паказальна, што прадстаўнікі Мінгарвыканкама, як органа рашэньне якога аспрэчвалася ў гэтым судовым працэсе, нават не з’явіліся на судовае пасяджэньне і разгляд справы адбываўся ў іх адстунасьці. Гэта яскрава сьведчыць пра ролю судовай ўлады ў беларускай сыстэме, дзе яна выконвае другасную функцыю прыкрыцьця для свавольства органаў выканаўчай улады. Нажаль, у гэтай сыстжме суды пазбаўленая паўнамоцтваў і не могуць разглядацца як орган, які ў стане аднавіць парушаныя правы суб’ектаў выбарчага працэсу – сказаў Юрый Чавусаў. Скарга ў суд з патрабаваньнем пра зьмяненьне складу тэрытарыяльных камісій пададзеная таксама ў Берасьцейскай вобласьці: напрыклад, у суд Бярозаўскага раёну пададзеная скарга на неўключэньне ў склад раённай выбарчай камісіі сябры Партыі БНФ Тамары Шчапёткінай.
“Колькасьць прадстаўнікоў апазыцыі ў тэрытарыяльных камсіях на гэтых выбарах беспрэцэдэнтна малая. Суды не задавальняюць скаргаў на рашэньні пра фармаваньне камсій – адмовы ўжо атрымалі і БНФ, і АГП. Усё робіцца для таго, каб не дапусціць грамадзкага кантролю не толькі за падлікам галасоў, але і за праверкай падпісных аркушоў. Відавочна, што цікаўнасьці выбаршчыкаў да гэтых выбараў няма, а ва ўмовах пандэміі COVID19 людзі папросту будуць пазьбягаць залішних сацыяльных кантактаў, у тым ліку дыстанцыявацца ад зборшчыкаў подпісаў. Таму будзе вялікі сумнеў у сапраўднасьці подпісаў” – сказаў Зьміцер Салошкін. Як паведамляецца, суд Гомельскай вобласьці таксама адхіліў скаргу мясцовай структуры АГП на рашэньне пра фармаваньне Гомельскай абласной выбарчай камісіі.
|
Навіны Моладзі БНФ
|
© 2011 - 2023 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.
|