Партыя БНФ » Маёмасьць старшыні БНФ апісалі ў лік штрафаў за пратэсты супраць “інтэграцыі”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Маёмасьць старшыні БНФ апісалі ў лік штрафаў за пратэсты супраць “інтэграцыі”

Дададзена 27.05.2020 7:59:42 | 766 праглядаў

За нявыплату штрафаў судовыя выканаўцы наклалі абмежаваньні на выкарыстаньне аўтамабіля і гаража старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва.

Акцыі супраць паглыбленьня інтэграцыі з Расеяй прайшлі ў сьнежні 2019 году. За ўдзхел у акцыях пратэсту старшыня БНФ Рыгор Кастусёў быў аштрафаваны на 810 рублёў. Палітык абскарджваў незаконнае рашэньне ў Магілёўскім абласным судзе, аднак суд не палічыў патрэбным скасоўваць штраф. Акрамя таго, пасьля пачатку выканаўчай вытворчасьці яму трэба заплаціць яшчэ 10% штрафу. Агульная сума запазычанасьці — 891 рубель.

Рыгор Кастусёў - інтэрвію«Гэтыя суды прайшлі пасьля майго ўдзелу ў акцыях у сьнежні 2019-га. Шклоўскі раённы суд правёў два ці тры паседжаньні, я абскардзіў рашэньні ў абласным судзе. Паколькі не аплаціў штраф, справу перадалі судовым выканаўцам», — паведаміў БелаПАН кіраўнік Партыі БНФ.

Па словах палітыка, доўгі час ён ня быў у Шклове, таму пасьля прыезду атрымаў чатыры лісты ад судовых выканаўцаў. Накладзеная мера ў выглядзе «забароны ажыцьцяўленьня рэгiстрацыйных дзеяньняў у дачыненьні да транспартнага сродку і капітальнага будынку (гаражу)».

«Я пасьпеў сустрэцца з судовай выканаўцай, яна сказала, што павінен выплаціць запазычанасьць за месяц», — растлумачыў Рыгор Кастусёў, дадаўшы, што 26 траўня чакае дадому візыту службовай асобы для ацэнкі «ўзроўню жыцьця».

Апазыцыянэр адзначыў, што будзе шукаць дапамогі ў паплечнікаў, каб выплаціць штраф – паведаміла Радыё Свабода.

У той жа дзень судовыя выканаўцы апісалі і асабістую маёмасць палітыка – паведаміла Беларускае Радыё Рацыя.

Рыгор Кастусёў: Штраф быў 810 рублёў і дадатак да гэтага судовыя выканаўцы яшчэ налічылі 81 рубель. Мне паведамілі, што накладзены арышт на карыстанне гаражом і машынай, а сёння апісалі ў кватэры частку маёмасці: тэлевізар, халадзільнік, пральную машыну, канапу, крэслы і стацыянарны тэлефон. Мяне азнаёмілі з пратаколам, але маёмасць не забіралі, яна знаходзіцца ў кватэры як быццам на захаванні з першасным правам на продаж.

Радыё Рацыя: Штраф не такі і вялікі, а маёмасці шмат апісалі…

Рыгор Кастусёў: А ў іх свае крытэры ацэнкі. Напрыклад, тэлевізар ацанілі ўсяго ў 20 рублёў, пральную машыну – у 70 рублёў… Агульны кошт арыштаванай маёмасці складае 430 рублёў. Цэны проста смешныя!

Радыё Рацыя: Што далей збіраецеся рабіць?

Рыгор Кастусёў: Зараз звяртаюся да сяброў, прашу дапамогі, каб аплаціць хаця б палову штрафа ў растэрміноўку. Падключыліся і блогеры, і мае наменсікі ў партыі… Будзем збіраць па капейцы, хто колькі можа. Раней, калі я працаваў і займаўся бізнесам, такая сума не была б для мяне праблемай, але зараз крыху іншыя часы. Цяпер жа я на пенсіі.

Увечары таго ж дня 26 траўня старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў расказаў на Facebook, што праблема з аплатай ягонага штрафу за акцыі пратэсту вырашаная: сябры за дзьве гадзіны сабралі грошы, аплацілі штраф і збор аддзелу прымусовага выкананьня.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.