Партыя БНФ » У Лідзе судзяць сябру Сойма Партыі БНФ Вітольда Ашурка
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Лідзе судзяць сябру Сойма Партыі БНФ Вітольда Ашурка

Дададзена 27.05.2020 12:16:59 | 564 праглядаў

26 траўня Лідскі раённы суд пачаў разглядаць адміністрацыйную справу па артыкуле 23.34 Адміністрацыйнага кодэкса ў дачыненьні да сябры Сойма Партыі БНФ Вітольда Ашурка.

94597226_3448445055182909_6792092626565726208_o

Справа датычыцца экалагічнага пікета ля прахадной шклозавода “Нёман”, які 26 красавіка зладзіў актывіст БНФ, пратэстуючы супраць планаў пашырэння ў Бярозаўцы шкоднай вытворчасці шкловаты – паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

У судзе я патлумачыў дзеля чаго я выходзіў. Тэма пратэста, безумоўна, але самае галоўнае – гэта тое, што планамі будаўніцтва “Шкловаты №2”, жыхары нашага горада, іхнае здароўе, нават жыццё, пастаўлены пад пагрозу. І гэта, бадай што, самае галоўнае – гаворыць сябра БНФ Вітольд Ашурак.

Нагадаем, што акурат у 34-ю гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС Вітольд Ашурак выйшаў да прахадной шклозавода ў Бярозаўцы, каб выказаць свой пратэст супраць пабудовы ў горадзе яшчэ аднаго цэха па вытворчасці шкловаты. Незадоўга да гэтага, падчас візіту на прадпрыемства, намер аб пашырэнні гэтай шкоднай вытворчасці выказаў Аляксандр Лукашэнка.

Актывіст Вітольд Ашурак кажа, што не выключае таго, што суд вынесе яму ў якасці пакарання – адміністрацыйны арышт:

– Цалкам магчыма да мяне падышла чарга, судзілі хлопцаў, якія прыходзілі на сустрэчы з блогерамі, дайшла чарга да мяне. Судовы канвеер, нічога добрага ад гэтага не чакаю. Малаверагодна, што мне дадуць суткі, але „трывожны чамаданчык” я ўжо сабраў.

Разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні да актывіста з Бярозаўкі Вітольда Ашурка працягнецца ў панядзелак 1 чэрвеня.

 

Верасень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.