Партыя БНФ » Віцебская арганізацыя БНФ ухваляе новы праект пабудовы Сафійскага сабору
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Віцебская арганізацыя БНФ ухваляе новы праект пабудовы Сафійскага сабору

Дададзена 13.06.2020 2:05:34 | 887 праглядаў

Мінулая спроба ўзвесці храм у гарадскім парку, знішчыўшы каля 200 дрэваў, не была здзейснена пад уплывам грамадскіх пратэстаў. Афіцыйнай прычынай адмовы гарадскіх уладаў ад прынятага раней рашэння сталася немагчымасць пацвердзіць наяўнасць грашовых сродкаў у заяўніка – Віцебскай епархіі праваслаўнай царквы. Гарвыканкам прапанаваў пад будаўніцтва іншае месца – незабудаваную тэрыторыю на схіле левага берага Дзвіны.

Канцэпцыя Сайійскі сабор у ВіцебскуПраект выкананы на падставе апісанняў полацкай Сафіі, якой яна была ў 11-м стагоддзі, кажа аўтар, архітэктар Ігар Роцька:

– Гэта спроба паказаць стылістыку беларускіх храмаў сярэдзіны 11-га стагоддзя. Калі прааналізаваць планіровачнае рашэнне, то гэта, так скажам, чатыры слупы, ярус на ўзроўні хораў, так званая “княская галерэя”. Цэнтральны купал вялікі, чатыры купалы вакол і два спераду на вежах – сем купалоў.

Архітэктурна-планіровачную канцэпцыю храма прадставілі ва Ўспенскім віцебскім саборы. На прэзентацыі прысутнічалі журналісты, вернікі, архітэктары і прызначаны ўжо настаяцель Сафійскага сабора айцец Міхаіл (Мартыновіч).

У цяперашнім выглядзе і на новым месцы новы храм будзе дарэчы, лічыць былы праціўнік будаўніцтва, старшыня Віцебскай арганізацыі БНФ Канстанцін Смолікаў:

– Праект выдатны. Тое, што ён не ў гістрычным цэнтры – таксама добра. Калі з’явіцца ў Віцебскай епархіі такі вялізны храм, пабудаваны нанова, у іх будзе менш хваравітай боязі, што старыя храмы нехта адбярэ і верне ці ўніятам, ці католікам - сказаў Кастанцін Смолікаў у камэнтары Беларускаму Радыё Рацыя.

Насамрэч, значная частка віцебскіх праваслаўных цэркваў – гэта перабудаваныя храмы, якія даўней належалі прадстаўнікам іншых канфесій. Але ёсць выпадкі, калі царкоўныя “новабуды” ператварыліся ў “даўгабуды”, як віцебская царква Архангела Міхаіла, якую не могуць дабудаваць ужо цягам 15-ці гадоў. Увасабленне праекта Сафійскага сабора запатрабуе значных сродкаў – ад 6-ці да 8-мі мільёнаў даляраў, паводле архітэктара Ігара Роцькі. У епархіі сцвярджаюць, што ўжо маюць надзейных спонсараў.

2020-06-13_Lipka_SSabor_f1

Ідэя ўзьвесьці ў Віцебску копію полацкага Сафійскага сабору, якім ён быў у 11-м стагодзьдзі, была агучаная ў 2013 годзе. Яна належыць архіяпіскапу Віцебскаму і Аршанскаму Дзімітрыю, які заявіў, што гэтае будаўніцтва «асабліва актуальнае ў сувязі са сьвяткаваньнем 1025-годзьдзя Хрышчэньня Русі. Фінансаваньне аб’екту, паводле віцебскіх чыноўнікаў і царкоўных уладаў, нібыта меўся браць на сябе расейскі «Газпрам», але ў выніку нічога не атрымалася.

2020-06-13_Lipka_SSabor_f13

2020-06-13_Lipka_SSabor_f18

2020-06-13_Lipka_SSabor_f17

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.