Партыя БНФ » Нікога са Слонімскай аргструктуры БНФ «Адраджэньне» ў камісіі не ўключылі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Нікога са Слонімскай аргструктуры БНФ «Адраджэньне» ў камісіі не ўключылі

Дададзена 26.06.2020 12:02:01 | 516 праглядаў

Ніводнага сябра Слонімскага ГА БНФ “Адраджэньне” з васьмі вылучаных чалавек і грамадскага актывіста Алеся Масюка, вылучанага шляхам падачы заявы ад грамадзян, ва ўчастковыя выбарчыя камісіі Слоніма не ўключылі.

Нагадаем, пасяджэнне па фарміраванні ўчастковых выбарчых камісій прайшло ў Слонімскім райвыканкаме 24 чэрвеня.

Карэспандэнта «Газэты Слонімскай» на гэтае мерапрыемства ў выканкам не пусцілі, спаслаўшыся на захады супраць каранавіруса. У размове з карэспандэнтам «Газэты Слонімскай» кіраўнік слонімскай суполкі ГА БНФ «Адраджэнне» Павел Севасцьян сказаў, што рашэнне райвыканкама яны будуць абскарджваць у судзе, куды ён цяпер рыхтуе адпаведныя дакументы:

севасьцянГаласавалі персанальна па кожнай кандыдатуры і абмяркоўвалі на пасяджэнні кожнага. Амаль усім нашым сябрам ставілі ў віну ўмяшанне ў дзейнасць участковых камісій падчас назірання за выбарамі ў папярэднія выбарчыя кампаніі ды стварэнне там канфліктных сітуацый. За кандыдатуры нашых сяброў прагаласавалі ад аднаго да трох членаў прэзідыума Слонімскага райвыканкама, — пракаментаваў сітуацыю Павел Севасцьян.

— Для нас гэта прадказальна, і нам усё было зразумела, якія дэмакратычныя выбары адбудуцца ў нас 9 жніўня, – дадаў Павел Севасцьян, камэнтуючы сытуацыю карэспандэнту Беларускага Радыё Рацыя.

Жнівень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.