Партыя БНФ » Намеснік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў: “Валянтэры ByCovid19 працягваюць працу”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намеснік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў: “Валянтэры ByCovid19 працягваюць працу”

Дададзена 01.07.2020 12:10:47 | 711 праглядаў

У беларускіх СМІ з’явілася інфармацыя, што кампанія дапамогі беларускім медыкам #BYCOVID19 зварочвае сваю дзейнасць. Аднак гарадзенская каманда ўпэўнена, што застаўся яшчэ вялікі кавалак працы.

Вадзім Саранчукоў БНФ covid19Распавядае адзін з кіраўнікоў валанцёрскага руху ў Гародні, намеснік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў:

– На самой справе працы застаецца вельмі шмат. Тыя запыты, якія ёсць з лякарняў, паліклінік, яны да канца не закрытыя. І, па шчырасці, вялікага ўражання, што вось зараз усе пытанні ўжо знятыя, у нас няма. Мы па-ранейшаму застаемся, максімальна спрабуем закрыць гэтыя запыты. У нас ёсць яшчэ праца па пашыве камбінезонаў, ёсць яшчэ рэспіратары, якія мы прывезлі. Цягам бліжэйшых некалькі тыдняў мы будзем займацца гэтым. Спадзяюся, бліжэйшым часам асноўную частку запытаў мы ўсё ж закрыем.

На думку Вадзіма Саранчукова, за апошнія тры месяцы валанцёры зрабілі вельмі шмат, каб дапамагчы медыкам Гарадзеншчыны:

– Аб’ёмы на самой справе – гэта тысячы кіламетраў, кілаграмаў, проста неверагодныя нейкія лічбы. Мы фактычна з нуля засвоілі пашыў камбінезонаў для абароны медыкаў. Практычна з нуля засвоілі выраб абарончых экранаў, знайшлі проста дзясяткі тысяч рэспіратараў, масак, халатаў, бахілаў. Частка гэтага ўжо перададзеная медыкам, частка яшчэ застаецца для закрыцця запыту.

Проста неверагодна ўражаны і ўдзячны ўсім, хто далучыўся да гэтага, усім валанцёрам, якія ў гэтым удзельнічаюць, у пашывах, вырабах абарончых сродкаў, усім тым, хто далучыўся да фінансавання гэтай кампаніі. Гэта проста неверагодныя людзі і неверагодная справа.

Гарадзенскія валанцёры кампаніі #BYCOVID19 – людзі рознага ўзросту і прафесіяў, сярод якіх і настаўнікі, і медыкі, і грамадскія актывісты, і журналісты. Дапамагчы кампаніі дапамогі гарадзенскім медыкам магчыма праз краўдфандынг.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.