Партыя БНФ » Намеснік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў: “Адзначаю Дзень незалежнасці 25 сакавіка”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намеснік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў: “Адзначаю Дзень незалежнасці 25 сакавіка”

Дададзена 04.07.2020 2:01:45 | 333 праглядаў

У Беларусі на дзяржаўным узроўні 3 ліпеня адзначаюць Дзень Незалежнасці, бо менавіта ў гэты дзень у 1944 годзе ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў быў вызвалены Менск, аднак большая частка сучаснай Беларусі знаходзілася яшчэ пад акупацыяй.

Вадзім Саранчукоў 2020 БНР102Намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў не лічыць гэты дзень святам:

– 3 ліпеня – такі нефармальны дзень змены акупантаў у горадзе Менску. На самой справе да дня незалежнасці, незалежнасці ў прынцыпе, ён мае такое самае дачыненне, як 30 жніўня. Таму Дзень Незалежнасці для мяне гэта, безумоўна, 25 сакавіка. І я спадзяюся, што ў будучай Беларусі так яно і будзе.

На дзяржаўным узроўні свята адзначаюць ускладаннем кветак да помнікаў загінулых воінаў, савецкіх чырвонаармейцаў. Раней у гэты дзень адбываліся парады і паказы вайсковай тэхнікі, аднак сёлета святкаванне адбудзецца, з-за пандэміі каронавірусу, у скарочаным фармаце.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Жнівень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.