Партыя БНФ » “Значыць ёсць што хаваць?” – жыхар Янава паспрабаваў вылучыцца ў склад участковай выбарчай камісіі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


“Значыць ёсць што хаваць?” – жыхар Янава паспрабаваў вылучыцца ў склад участковай выбарчай камісіі

Дададзена 06.07.2020 12:03:09 | 815 праглядаў

Жыхар Янава Максім Арцюхевіч уступіў ў Партыю БНФ і вылучыўся ў выбарчую камісію, каб узяць удзел у арганізацыі выбараў.

Але хлопца ў камісію не дапусцілі, і ён дзеліцца з карэспандэнтам рэгіянальнага сайта Першы Рэгіён сваімі ўражаньнямі ад спробы ўдзелу ў палітычным працэсе:

artuhev-1-05072020-1200x500- Паглядзеўшы ўважлівей, я пераканаўся, што ў камісіі прысутнічаюць выключна праўладныя арганізацыі кшталту БРСМ, «Белая Русь», прафсаюзы.

Зараз для мяне многае зразумела – калі да падліку галасоў не дапускаюць прадстаўнікоў апазіцыі, то няма чаго потым здзіўляцца, што шмат хто кажа пра фальсіфікацыі выбараў. Бо калі няма чаго хаваць, то чаму б не паказаць увесь гэты працэс больш празрыстым?

Пусціце апазіцыянераў у камісіі побач з БРСМаўцамі, і няхай яны пераканаюцца, што так, усё па-сапраўднаму, фальсіфікацый няма. Але, раз не дапусцілі, значыць пытанне застаецца адкрытым. Значыць ёсць што хаваць?
- паведамляе Першы рэгіён.

artuhev-2-05072020

Агулам па Брэсцкай вобласці ва ўчастковыя выбарчыя камісіі ўвайшлі 9494 чалавекі.

Як распавёў старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зміцер Шыманскі, у рэгіёне партыя вылучала 24 чалавекі у склад участковых камісій. З іх уключылі толькі двух – у Бярозе і Кобрыне. Гэта – 0,02% ад усяго складу ўчастковых камісій у вобласці.

Дарэчы, на гэтым усё – больш прадстаўнікоў відавочна выяўленых апазіцыйных партый у складзе камісій у Брэсцкай вобласці няма.

Чэрвень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.