Партыя БНФ » БНФ патрабуе ад ЦВК адмовіць у рэгістрацыі кандыдату ў прэзыдэнты
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


БНФ патрабуе ад ЦВК адмовіць у рэгістрацыі кандыдату ў прэзыдэнты

Дададзена 08.07.2020 11:47:53 | 741 праглядаў

Партыя БНФ падала ў Цэнтральную камісію па выбарах скаргу з патрабаваннем адмовіць у рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты Аляксандру Лукашэнку.

btrУ якасці падставы для адмовы ў рэгістрацыі БНФ прыводзіць доказы выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу на карысць вылучэння кандыдатам Лукашэнкі, выкарыстанне ягонай ініцыятыўнай групай дзяржаўнага фінансавання і іншых матэрыяльных рэсурсаў, стварэнне няроўных умоваў і рэпрэсіі ў дачыненні да іншых прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка дзяржавы..

Таксама Партыя БНФ у скарзе адзначае, што рэгістрацыя Лукашэнкі кандыдатам у прэзыдэнты будзе з’яўляцца парушэннем Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, канстатуючы незаконнасць “рэферэндума”, які быў праведзены ў 2004 годзе дзеля зняцця канстытуцыйнага абмежавання прэзыдэнцкіх тэрмінаў.

Камэнтуючы пададзеную скаргу, старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў заявіў:

Рыгор Кастусёў 2020 - 2- Мы бачым, што цяперашняя прэзыдэнцкая кампанія разгортваецца па найгоршым сцэнары. Сілавым структурам развязалі рукі для палітычных рэпрэсіяў, крымінальны перасьлед апанентаў улады, арышты і катаванні робяцца асноўным метадам утаймаваньня законнага і справядлівага абурэньня грамадзянаў. 

Але пры гэтым сваю ўласную выбарчую кампанію Лукашэнка таксама вядзе безсаромна, не зважаючы нават на мінімальныя абмежаваньні, якія прадугледжаныя выбарчым заканадаўствам. І я лічу недапушчальным пакідаць без належнай ацэнкі беспрэцэдэнтнае злоўжванне адміністрацыйным рэсурсам, якое мы бачым цягам гэтай выбарчай кампаніі. Такая ацэнка тым больш важная з улікам адсутнасці міжнародных назіральнікаў – ужо цяпер зразумела, што калі назіральнікі БДІПЧ АБСЭ і з’явяцца ў Беларусі, то яны пабачаць толькі фінальную стадыю кампаніі.

У нашай скарзе мы прыводзім сведчанні выкарыстання ініцыятыўнай групай Лукашэнкі адміністратыўнага рэсурсу, прычым робіцца гэта безсаромна і адкрыта. Сам дзеючы прэзідэнт уключаны ў гэтыя злоўжыванні: 25 траўня ён правёў нараду з удзелам кіраўніка сваёй ініцыятыўнай групы Міхаілам Ардой, дзе разглядаліся пытаньні збора подпісаў і даваліся даручэньні дзяржаўным службоўцам у інтарэсах забесьпячэньня вылучэньня  і абраньня Лукашэнкі.

Падкрэслю, у скарзе мы яшчэ раз нагадваем уладам, што вынікі рэферэндуму 2004 году, якія адкрылі Лукашэнку шлях да неабмежаванага па часе праўлення, не прызнаныя міжнароднай супольнасцю

У скарзе Партыя БНФ адзначае, што збор подпісаў ініцыятыўнай групай дзеючага прэзыдэнта быў фінансаваны за кошт дзяржаўных сродкаў праз прадастаўленне фінансавых сродкаў грамадскаму аб’яднанню “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” (на 2020 год толькі з рэспубліканскага бюджэту было вылучана 8 804 795 рублёў на неконкурснай і безкантрольнай аснове), прадстаўленне памяшканняў і іншай матэрыяльнай падтрымкі Рэспубліканскаму грамадскаму аб’яднанню “Белая Русь” і структурам Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, якія былі наўпрост уцягнутыя ў дзейнасць у накірунку вылучэння Лукашэнкі А.Р кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

У сваю чаргу выканкамы і раённыя адміністрацыі стваралі азначаным структурам рэжым найбольшага спрыяньня, ажно да размяшчэньня абвестак пра збор подпісаў гэтак званымі “грамадзкімі прыёмнымі” на сайтах у раздзелах “Выбары 2020″. Гэткае зрошчваньне дзяржапарату з ініцыятыўнай групай Лукашэнкі было зафіксаванае па ўсёй “вертыкалі”, прычым як у Менску, так і ў рэгіёнах.

У перыяд вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты на ініцыятыўныя групы па вылучэнні іншых прэтэндэнтаў аказваўся ціск, ствараліся перашкоды з боку органаў выканаўчай улады, якія знаходзяцца пад поўным кантроем Лукашэнкі А.Р. Такім чынам былі парушаныя роўныя ўмовы для ўдзелу у выбарах ужо на стадыі вылучэння кандыдатаў. У тым ліку, ціск і рэпрэсіі мелі форму затрымання сябраў ініцыятыўнай групы, уключна з каардынатарамі і кіраўнікамі ініцыятыўных груп (сотні чалавек, у тым ліку актывістаў БНФ, былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасьці ўжо на старце выбарчай кампаніі); перашкоды ў зборы подпісаў з боку адміністрацыі прадпрыемстваў, прыцягненне ўдзельнікаў пікетаў па зборы подпісаў да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці, іншыя перашкоды ў правядзенні збора подпісаў шляхам пікетавання; ператрусы ў офісных і жылых памяшканнях асобаў, звязаных з ініцыятыўнымі групамі і штабамі кандыдатаў; блакаванне банкаўскага рахунку выбарчага фонда кандыдата.

Удзел Лукашэнкі А.Р. у выбарах у якасці кандыдата ў Прэзідэнты, які балатуецца на пост главы дзяржавы шосты  раз запар з’яўляецца незаконным у сувязі з незаконнасцю зменаў, якія былі ўнесеныя ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь па выніках рэспубліканскага рэферэндума 2004 года, што пацвярджаецца заключэннем, прынятым 8-9 кастрычніка 2004 года на 60-м пленарным пасяджэнні Еўрапейскай камісіі «За дэмакратыю праз права» (Венецыянская камісія) (гл. Дадатак).

Выкладзеныя ў скарзе парушэнні з боку ініцыятыўнай групы Лукашэнкі А.Р. і практыка стварэння няроўных умоваў для іншых ініцыятыўных груп маюць сыстэматычны і масавы характар, іх праявы назіраліся на ўсёй тэрыторыі краіны.

У сукупнасці азначаныя абставіны парушэнняў  згодна з артыкулам 68-1 Выбарчага кодэкса ствараюць падставы для адмовы ў рэгістрацыі Лукашэнкі А.Р. у якасці кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь – гаворыцца ў скарзе.

Пасяджэньне Цэнтральнай камісіі па пытанні рэгістрацыі кандыдатаў у прэзыдэнты, як чакаецца, адбудзецца на наступным тыдні, 14 ліпеня.

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.