Партыя БНФ » Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў: “Улады імкнуцца загнаць апанентаў у ізаляцыю”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў: “Улады імкнуцца загнаць апанентаў у ізаляцыю”

Дададзена 09.07.2020 12:03:30 | 457 праглядаў

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў крытычна выказаўся пра будучую агітацыйную кампанію падчас прэзідэнцкіх выбараў і ўмовы, якія створаныя ўладамі для правядзення агітацыйных мерапрыемстваў.

Нагадаем, што ў двухмільённым Менску для правядзення агітацыйных масавых мерапрыемстваў выдзялілі толькі шэсць месцаў на дзевяць раёнаў. Гэта чатыры паркі і два скверы, якія знаходзяцца на значнай адлегласці не толькі ад цэнтра горада, але і ад іншых шматлюдных пляцовак. Агулам па краіне вылучана толькі паўтары сотні пляцовак для агітацыі, прычым у некаторых мясцінах месцаў для агітацыі ўвогуле не прадугледжана.

Рыгор Кастусёў - выбары - 12Рыгор Кастусёў: Калі бачыш, якія месцы для агітацыі ўлады вызначылі для апанентаў, то становіцца проста сорамна і за краіну, і за яе кіраўніцтва. Прэзідэнцкая кампанія – гэта заўсёды магчымасць дыялогу паміж кандыдатамі і народам, магчымасць прадставіць свае праграмы, адказаць на пытанні людзей. А што мы бачым зараз? Для агітацыі вызначаны такія месцы на ўскрайках гарадоў, дзе і чалавека рэдка сустрэнеш. Гэта яшчэ раз пацвярджае, наколькі ўлада баіцца сваіх апанентаў і спрабуе стварыць вакол іх поўны вакуум. А іх саміх – загнаць у ізаляцыю.

Радыё Рацыя: Затое для дзеючага кіраўніка Беларусі месцы для агітацыі не абмежаваныя…

Рыгор Кастусёў: Так і ёсць, кандыдаты будуць знаходзіцца ў абсалютна розных умовах. Лукашэнка па сутнасці ўжо пачаў агітацыйную кампанію, карыстаючыся дзяржаўнымі СМІ. Затое ў дачыненні да сваіх супернікаў уводзяцца абмежаванні яшчэ да таго, як пачаўся агітацыйны перыяд. Калі я быў кандыдатам у прэзідэнты ў 2010 годзе, то падчас агітацыі ездзіў па рэгіёнах і бачыў у людзей боязнь выступаць супраць кіраўніка Беларусі. Зараз у народа такая боязнь знікае. У людзей з’явілася палітычная злосць. Яны разумеюць, хто вінаваты ў тым, чаму іх дабрабыт зніжаецца. І яны бачаць, як вядзе сябе наменклатура і вышэйшае кіраўніцтва ў дачыненні да простых людзей.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.