Партыя БНФ » Кампанія “Права выбару”: запісвайцеся ў назіральнікі на выбарчыя ўчасткі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Кампанія “Права выбару”: запісвайцеся ў назіральнікі на выбарчыя ўчасткі

Дададзена 14.07.2020 12:18:49 | 1,005 праглядаў

Партыя БНФ у межах шырокай міжпартыйнай кааліцыі “Права выбару 2020″ ажыцьцяўляе вылучэньне назіральнікаў на выбарчыя ўчасткі. Запрашаем сябраў БНФ падаваць звесткі для вылучэньня ад арганізацыйных структур партыі і руху.

Вылучэньне назіральнікаў - 2020 -Структуры БНФ маюць права накіраваць па два назіральнікі на кожны выбарчы ўчастак – аднаго ад Партыі БНФ і другога ад Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”.

БНФ мае права вылучаць назіральнікам як сваіх сябраў, так і непартыйных асобаў – прадстаўнік арганізацыі не абавязаны быць яе членам.

Назіраньне на ўчастках арганізуецца БНФ ды іншымі партыямі-удзельніцамі супольнай кампаніі назірання “Права выбару” як ў асноўны дзень галасаваньня 9 жніўня, так і падчас датэрміновага галасаваньня, якое будзе адбывацца з 4 па 8 жніўня.

Сябрам БНФ ды іншым грамадзянам, якія жадаюць быць накіраванымі на  выбарчы ўчастак у якасьці назіральніка, трэба не пазьней за 21 ліпеня зьвярнуцца ва ўправу БНФ на мэйл uprava@narodny.org. У лісце трэба пазначыць наступныя звесткі:

- прозвішча, імя, імя па бацьку

- дату нараджэньня

- месца жыхарства

- кантактны тэлефон

- участак куды жадаеце вылучацца (калі ёсьць) з пазначэньнем населенага пункта (раёна).

альбо

запоўніўшы электронную форму на сайце “Права выбару”.

Метадалогія назірання кампаніі “Права выбару” выкладзеная ў навучальных відэа:

Навошта трэба станавіцца назіральнікам?

Як стаць назіральнікам?

Правы і абавязкі назіральніка

Як павіннае праходзіць галасаваньне?

Заканчэньне галасаваньня і падлік галасоў

Дзеяньні назіральніка падчас падліку галасоў

Асаблівасьці выбараў падчас пандэміі каранавіруса

 

Права ВыбаруУ кампанію назірання за выбарамі “Права выбару-2020” уваходзяць восем арганізацыяў: Партыя БНФ, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, ГА Рух “За Свабоду”, АГП, Беларуская партыя “Зялёныя”, незалежны прафсаюз Радыёэлектроннай прамысловасці, аргкамітэт Партыі Свабоды і прагрэса. Удзельнікі кампаніі «Права выбару» маюць паспяховы вопыт па назіранні за парламенцкімі выбарамі 2008, 2012, 2016 і 2019 гг., Прэзідэнцкімі выбарамі 2010 і 2015 гг, выбарамі ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 2014 і 2018 гг.

Уся інфармацыя аб доўгатэрміновым і кароткатэрміновым назіранні будзе размяшчацца на сайце кампаніі «Права выбару»: https://pvby.org

на нашых старонках у сацыяльных сетках:

https://www.facebook.com/pravavybaru/

https://ok.ru/pravovybor/

https://vk.com/naziranne2020

а таксама распаўсюджвацца ў выглядзе прэс-рэлізаў для беларускіх і замежных журналістаў, беларускай і сусветнай грамадскасці.

Вы выніках назіраньня за папярэднімі этапамі выбарчай кампаніі “Права выбару 2020″ ужо падрыхтавала дзьве аналітычныя справаздачы: першая  ў траўні, другая – у чэрвені.

Кантакты кампаніі «Права выбару-2020»:

Віталь Рымашэўскі (Нацыянальны каардынатар кампаніі назірання «Права выбару-2020») +375 29 167 34 35 E-mail: vitalrym@gmail.com

Леў Марголін (Нацыянальны каардынатар кампаніі назірання «Права выбару-2020») +375 29 650 24 25 Е-mail: levmargolin86@gmail.com

Прэс-служба pravavybaru20@gmail.com

Віктар Янчурэвіч (юрыст) +375296246603 janchurevich@gmail.com

Мінск Зміцер Салошкін (БНФ) zmiciers@gmail.com +375(29) 311 65 56

Брэсцкая вобласць Ігар Маслоўскі (БСДП) Maslouski.ihar@gmail.com +375 33 641 30 35,

Віцебская вобласць Канстанцін Смолікаў (БНФ) bigsmoll2007@gmail.com +375 29 218 98 38

Гомельская вобласць Мікалай Новікаў (АГП) novikaumd@gmail.com +375 29 145 25 60

Гродзенская вобласць Сяргей Верамеенка (БХД) s.N.Veremeenko@gmail.com +375 29 508 20 82

Магілёўская вобласць Алег Аксёнаў (БХД) olaksenov@gmail.com +375 29 664 13 33

Мінская вобласць Вікторыя Таболіч (РЗС) victorytabolich@gmail.com +375 29 660 80 68

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Ліпень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.