Рыгор Кастусёў заклікаў грамадзянаў Беларусі вылучацца ў назіральнікі на выбарыДададзена 01.08.2020 12:27:53 | 1,036 праглядаў У межах міжпартыйнай кампаніі назірання “Права выбару-2020” старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў заклікаў грамадзянаў Беларусі вылучацца ў назіральнікі на выбары – каб не дапусціць пераабраньня і легітымізацыі Аляксандра Лукашэнкі. Палітык адзначыў важнасьць назіраньня за тым, што адбываецца на ўчастках у асноўны дзень выбараў і ў часе датэрміновага галасаваньня: “Сёньня ўлады Беларусі вельмі актыўна працуюць на тое, каб зноўку Аляксандр Лукашэнка застаўся кіраўніком дзяржавы. І мы павінныя гэтаму супрацьстаяць. Менавіта назіраньнем мы павінныя даказаць, што ён – незаконны прэзыдэнт, што ён захапіў незаконна ўладу ў Рэспубліцы Беларусь. І мы павінныя даказаць гэта не толькі беларускай супольнасьці, грамадзянам Беларусі – мы павінныя даказаць і паказаць гэта сусьветнай супольнасьці” – сказаў Рыгор Кастусёў.
Назіраньне на ўчастках арганізуецца БНФ ды іншымі партыямі-удзельніцамі супольнай кампаніі назірання “Права выбару” як ў асноўны дзень галасаваньня 9 жніўня, так і падчас датэрміновага галасаваньня, якое будзе адбывацца з 4 па 8 жніўня. Сябрам БНФ ды іншым грамадзянам, якія жадаюць быць накіраванымі на выбарчы ўчастак у якасьці назіральніка, трэба зьвярнуцца ва ўправу БНФ на мэйл uprava@narodny.org. У лісце трэба пазначыць наступныя звесткі: – прозвішча, імя, імя па бацьку – дату нараджэньня – месца жыхарства – кантактны тэлефон – участак куды жадаеце вылучацца (калі ёсьць) з пазначэньнем населенага пункта (раёна). альбо запоўніўшы электронную форму на сайце “Права выбару”. |
Навіны Моладзі БНФ
|
© 2011 - 2023 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.
|