Выбаркамы не хочуць лічыць галасы сумленна: “Галосны падлік не прадугледжаны”Дададзена 01.08.2020 2:21:00 | 1,675 праглядаў Участковыя выбарчыя камісіі яшчэ да пачатку галасаваньня абвяшчаюць, што не зьбіраюцца лічыць галасы сумленна і галосна.
Назіральнік Валер Рабцаў зьвярнуўся ў камісію з прапановай, распрацаванай міжпартыйнай кампаніяй назіраньня “Права выбару” датычна галоснага і адкрытага падліку выбарчых бюлетэняў і празрыстага падсумаваньня вынікаў гэтага падліку. У прыватнасьці, дзеля забесьпячэньня сумленнага падліку галасоў, на падставе артыкулаў 13 і 44 Выбарчага кодэкса, назіральнік Валер Рабцаў прапанаваў рабіць падлік наступным чынам: Сябры ўчастковай камісіі збіраюць бюлетэні ў агульны стос. Затым адзін з сябраў камісіі сартуе бюлетэні, пададзеныя за кожнага з кандыдатаў, супраць усіх кандыдатаў, а таксама несапраўдныя бюлетэні. Пры сартаваньні абвяшчаецца выбар выбаршчыка, кожны бюлетэнь дэманструецца астатнім сябрам камісіі, назіральнікам і раскладваецца у стосы насупраць адпаведных таблічак. Затым бюлетэні ў стосах падлічваюцца. В выпадку сумневаў у слушнасьці падліку галасоў любы сябра камісіі мае права пералічыць бюлетэні. Вынікі падліку абвяшчаюцца старшынём участковай камісіі. Нягледзячы на тое, што гэткая прапанова абсалютна не супярэчыць выбарчаму заканадаўству і відавочна пазбаўляе падлік галасоў ад абвінавачваньняў у махярстве, адказ старшыні камісіі №65 быў лаканічны: “Гласный пересчет каждого бюллетеня, находящегося в ящике для голосования, законодательством не предусмотрен”. “Учытайцеся, калі ласка, у апошні радок гэтага адказу – у вас адразу зьнікнуць ілюзіі пра сумленны падлік галасоў на гэтых выбарах” – канстатуе сябра БНФ Валер Рабцаў. Адказ выбарчай камісіі
Тэкст прапановы пра сумленны падлік галасоў, што была пададзеная ў выбарчую камісію назіральнікам Валерам Рабцавым
|
Навіны Моладзі БНФ
|
© 2011 - 2023 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.
|