20 незалежных назіральнікаў штодзённа дзяжураць пад школай у Каменнай Горцы
Дададзена 06.08.2020 10:36:13 | 1,051 праглядаў
Сярэдняя школа №59 на вуліцы Лідскай на ўскраіне Мінска. 17:20, серада. На ганку ўстановы, а таксама на блізкіх лавачках стаяць і сядзяць два дзясяткі чалавек. Не, яны не прыйшлі падаваць дакументы на вучобу для сваіх дзяцей і не проста так вылезлі з кватэры пад сонца, каб паразмаўляць з суседзямі. Гэта незалежныя назіральнікі. Усіх іх не пусцілі на ўчасткі для галасавання (у школе іх адразу чатыры), бо месцы ёсць толькі для «сваіх». Назіральнікаў ад БРСМ, «Белай Русі» і іншых сацыяльна-спартыўных партый.
Ранкам 4 жніўня дырэктарка школы выклікала патрэбных назіральнікаў — гэта тыя самыя настаўнікі гэтай школы, а ўсім іншым забараніла ўваход на тэрыторыю, нават у прыбіральню. Але людзі не разыходзяцца. Нават у такіх неспрыяльных абставінах яны працягваюць рабіць сваю работу.
Тут жа прафсаюзны дзеяч і актывіст БНФ Сяргей Антусевіч. Раней ён жыў у Гродне, але гадоў пяць як пераехаў у Мінск. У палітычных кампаніях удзельнічае ўжо больш за дваццаць гадоў, быў дэпутатам мясцовага савета. Кажа, што ніколі яшчэ раней не бачыў такой людской актыўнасці, як і ніколі не бачыў такога бесцырымоннага хамства з боку прадстаўнікоў камісій.
Ранкам 4 жніўня дырэктарка школы выклікала патрэбных назіральнікаў — гэта тыя самыя настаўнікі гэтай школы, а ўсім іншым забараніла ўваход на тэрыторыю, нават у прыбіральню. Але людзі не разыходзяцца. Нават у такіх неспрыяльных абставінах яны працягваюць рабіць сваю работу.
Хоць лічыць цяжка: пры школе працуе басейн, і складана зразумець, ці чалавек ідзе прагаласаваць датэрмінова, ці паплаваць. Даводзіцца пытацца ў людзей, куды яны ідуць.
Гэта самае сэрца Каменнай Горкі, аднаго з найбольш спецыфічных раёнаў Мінска. Тут адзін за адным шчыльна натыканыя шматпавярховікі, зусім мала зеляніны, затое шмат людзей. Кватэры на Каменнай Горцы атрымлівалі льготнікі: шматдзетныя сем’і, супрацоўнікі дзяржаўных органаў. Гэта падобна да горада ў горадзе.
Назіральнікі хутка самаарганізаваліся: склалі графік дзяжурстваў, але пад вечар усё адно збіраюцца дзясяткі чалавек — падтрымаць. У першы дзень толькі адна старшыня выбарчых камісій з чатырох дазволіла азнаёміцца з пратаколам за дзень, астанія дазнаюцца праз выбарцаў, а дырэктарка Наталля Чухманава выклікала на назіральнікаў міліцыю. Толькі сілавікі змаглі выціснуць іх за межы ўстановы.
Назаўтра гэтыя людзі зноў сабраліся. Хоць шчыра прызнаюцца, што было страшна. Гэта не прапаленая арыштамі і суткамі партыйная апазіцыя. Гэтыя людзі робяць першыя крокі ў палітычным жыцці. Таму так шмат расчараванняў і так многа наіўнасці для людзей, якія даўно «ў тэме».