Партыя БНФ » Урад Беларусі разглядае ўмовы працягу разьмяшчэньня расейскіх вайсковых аб’ектаў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Урад Беларусі разглядае ўмовы працягу разьмяшчэньня расейскіх вайсковых аб’ектаў

Дададзена 08.08.2020 9:53:06 | 1,153 праглядаў

Урад Беларусі рыхтуе для расейскага боку прапановы пра далейшыя ўмовы разьмяшчэньня на тэрыторыі краіны вайсковых аб’ектаў Расейскай Фэдэрацыі. Пра гэта сьведчаць адказы, якія былі атрыманыя Партыяй БНФ ад Савета Бясьпекі і Міністэрства абароны Беларусі на запыты партыі пра ўмовы знаходжаньня ў Беларусі расейскіх вайсковых аб’ектаў.

Як вынікае з адказаў, што былі атрыманыя Партыяй БНФ ад Савета Бясьпекі і Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, у цяперашні час прапановы па ўмовах далейшага знаходжаньня расейскіх вайсковых аб’ектаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, распрацаваныя з улікам нацыянальных інтарэсаў краіны, знаходзяцца на разглядзе ў Савеце Міністраў Беларусі: “Пытаньне аб неабходнасьці падаўжэньня вышэйназваных Пагадненьняў прапрацоўваецца ўрадам з улікам нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь” – гаворыцца ў лісьце за подпісам намесьніка дзяржсакратара Савета Бясьпекі Рэспублікі Беларусь Міхаіла Пузікава.

??????????????????????Цяпер на тэрыторыі Беларусі разьмешчаныя два расейскія вайсковыя аб’екты: 43-і вузел сувязі ВМФ Расеі “Вілейка” (радыёстанцыя “Антэй”) побач з Вілейкай, і радыёлякацыйная станцыя “Волга” дэцымэтровага дыяпазону (вузел “Баранавічы”) ў складзе расейскай сыстэмы папярэджаньня аб ракетным нападзе, размешчаная на поўнач ад горада Ганцавічы.  Знаходжаньне гэтых аб’ектаў на тэрыторыі Беларусі было вызначана міжнароднымі дамовамі, што былі заключаныя ў 1995 годзе паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расейскай Фэдэрацыі. Тэрмін дзеяньня гэтых пагадненьняў быў 25 гадоў і неўзабаве набліжаецца да заканчэньня.

Пагадненьні пра размяшчэньне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь вайсковых аб’ектаў  Расійскай Федэрацыі дзейнічаюць да 7 чэрвеня 2021 году, а пра намер адмовіцца ад далейшага працягу гэтых міжнародных дагавароў Рэспубліка Беларусь мела права паведаміць расейскаму боку ў тэрмін да 6 чэрвеня 2020 года (гэта вынікае з інфармацыі, прадстаўленай Міністэрствам абароны ў 2018 годзе ў адказ на ранейшы зварот Партыі БНФ).

У сувязі з гэтым Партыя БНФ зьвярнулася ў савет Бясьпекі з запытам па інфармацыю датычна таго, ці паведамляла Рэспубліка Беларусь у тэрмін да 6 чэрвеня 2020 года пра намер не падаўжаць міжнародныя дамовы, якія рэгулююць знаходжанне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь вайсковых аб’ектаў Расійскай Федэрацыі. Таксама партыя прасіла  прадставіць інфармацыю пра падставы і змест рашэнняў, прынятых у межах ацэнкі мэтазгоднасці працягу альбо спынення азначаных міжнародных дамоваў, уключна з улікам нацыянальных інтарэсаў Беларусі.

Адказы дзяржаўных органаў камэнтуе старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў:

Кастусёў 18Нажаль, у адказах дзяржаўных органаў няма канкрэтнай інфармацыі пра тое, распачатая ці не працэдура спыненьня знаходжаньня расейскіх аб’ектаў у Беларусі. Хутчэй за ўсё – не, не распачатая, але беларускі бок жадае атрымаць нейкія бонусы за знаходжаньне тут гэтых аб’ектаў. У 2021 годзе гэтыя аб’екты трэба было б выводзіць з нашай тэрыторыі – калі б урад кіраваўся сапраўды нацыянальнымі інтарэсамі. Нажаль, падобна што цяперашні рэжым будзе імкнуцца выкарыстоўваць гэтую тэму выключна як элемэнт торга з Масквой, разлічваючы атрымаць палітычную і эканамічную падтрымку ў абмен за станоўчае рашэньне па працягненьні гэтых дамоваў. Калі б урад сапраўды кіраваўся нацыянальнымі інтарэсамі – то рашэньне павіннае было б быць адназначнае: расейскія вайсковыя аб’екты, якія робяць нашую краіну мішэньню ў любых маштабных канфліктах Расеі з іншымі краінамі, павінныя быць выведзены з тэрыторыі нашай краіны.

Аб’екты “Вілейка” і “Баранавічы” – гэта пісталет, які РФ прыставіла да скроні Беларусі. Працяг гэткага становішча недапушчальны – знаходжаньне ў Беларусі расейскіх войскаў ёсьць найвялікшай пагрозай для нацыянальнай бясьпекі Беларусі.

У гэтым выпадку мы ясна бачым, што нягледзячы на кароткачасовыя  канфлікты, асабліва ў гандлёвых пытаньнях, насамрэч афіцыйны Менск і Крэмль застаюцца хаўрусьнікамі ў найбольш прынцыповых і важных пытаньнях стартэгічнага ўзроўню” – так старшыня Партыі БНФ пракамэнтаваў адказы Міністэрства абароны і Савета Бясьпекі датычна працягу размяшчэньня ў Беларусі расейскіх вайсковых аб’ектаў.

108851586_3731584150192116_6838837819609531058_n

 

Савет Бясьпекі
р

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.