Партыя БНФ » Магілёў пасьля выбараў: назіраньне, арышты, пратэсты
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Магілёў пасьля выбараў: назіраньне, арышты, пратэсты

Дададзена 15.08.2020 10:13:29 | 1,599 праглядаў

Запіс эфіру са студыі 6tv.by ад ​​10 жніўня. Праграма была прысвечана тэме назірання на праведзеных выбарах і наступных пратэстаў ды сілавых дзеяньняў уладаў.

Магілёў СьцягГасцямі студыі былі каардынатар кампаніі “Права выбару” Алег Аксёнаў і старшыня абласной Рады грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэнне”, сябра сойму Партыі БНФ Віталь Макаранка. Вёў эфір журналіст Алесь Сабалеўскі.

Праграма была запісаная ў складаных умовах – да гэтага былі затрыманыя журналісты і галоўны рэдактар ​​сайта, якія першапачаткова павінны былі рабіць гэтую перадачу, па ўсёй краіне быў адключаны інтэрнэт. У аўтараў не было магчымасці не толькі правесці прамы эфір, але і ў наступныя пару дзён загрузіць матэрыял на ютуб-канал.

У наступныя дні падзеі развіваліся вельмі імкліва, нават сёння пакуль ніхто не можа дакладна сказаць, чым усё скончыцца. Але нават з улікам таго, што некаторыя прагнозы ў праграме страцілі актуальнасць, самі агучаныя факты па выбарах, а таксама развагі пра магчымыя наступствы, могуць быць цікавыя.

Снежань 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.