Партыя БНФ » Рыгор Кастусёў камэнтуе чарговыя фэйкі ад Лукашэнкі пра праграму Ціханоўскай
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Рыгор Кастусёў камэнтуе чарговыя фэйкі ад Лукашэнкі пра праграму Ціханоўскай

Дададзена 19.08.2020 12:13:34 | 1,656 праглядаў

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў пракамэнтаваў нядаўнія заявы Лукашэнкі датычна праграмы Сьвятланы Ціханоўскай:

fake news 2– З нагоды чарговай порцыі фэйкаў. Ад імя Партыі БНФ мушу заявіць наступнае: ягоныя выказванні пра праграму апазіцыі датычна неабходнасці абсталявання мяжы з Расеяй, выхада з АДКБ, з гэтак званай саюзнай дзяржавы, датычна развіцця беларускамоўнай адукацыі і іншых захадаў па забяспячэнні дзяржаўнай бяспекі Беларусі – яны датычацца не праграмы Ціханоўскай, а Праграмы Партыі БНФ і распрацаванай на яе падмурку Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі. З праграмай БНФ і адпаведнымі параграфамі пра нацбяспеку можна азнаёміцца тут: http://narodny.org/?p=1116

Раней ці пазней любы беларускі ўрад будзе вымушаны рэалізоўваць гэтую праграму – таксама як частку, датычную энэргетычнай бяспекі і забяспячэння дывэрсіфікацыі паставак энэрганосбітаў вымушаны рэалізоўваць нават цяперашні рэжым. Нажаль, штаб спадарыні Ціханоўскай не быў гатовы ўзяць на ўзбраенне гэткія стратэгічныя прапановы. З напрацовак экспэртаў Партыі БНФ, якія былі выраблены ў межах супрацы з іншымі дэмакратычнымі партыямі, у праграму спадарыні Ціханоўскай увайшлі спасылкі на праграмы рэформаў у галіне мясцовага самакіравання і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Спасылак на праграму БНФ датычна рэформаў у галіне нацыянальнай бяспекі праграма кандыдата Ціханоўскай не ўтрымлівае.

Сёняшнія заявы Лукашэнкі мы расцэньваем як скіраваныя на ўнясенне раздору ў шэрагі дэмакратычных сілаў.

Адметна, што фэйкі пра праграму спадарыні Ціханоўскай, якія распаўсюджваліся Лукашэнкам праз падкантрольныя яму тэлеграм-каналы, упершыню з’явіліся некалькі дзён таму ў расейскіх сацыяльных сетках. Атрымліваецца, што прапагандысцкая абслуга рэжыму ўжо нават не можа вынайсьці нейкіх ўласных правакацыяў, і падсоўвае сваяму патрону трэці сорт, аб’едкі з крамлёўскай благасферы.

З іншага боку, нават у расейскіх сацсетках фэйк гэты хутка раскусілі – пра тое, што прапанаваная канцэпцыя нацыянальнай бясьпекі належыць БНФ, а не Сьвятлане Ціханоўскай, напісаў вядомы расейскі блогер Ільля Варламаў у матэрыяле з красамоўнай назвай “Зачем врёт Лукашенко?“.

Адказваем спадару Варламаву: Лукашэнка хлусіць цягам усёй сваёй палітычнай кар’еры, ад самага пачатку і цяпер не можа спыніцца. Ніхто яму ў Беларусі ўжо не верыць.

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

Красавік 2023
M T W T F S S
« Mar    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2023 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.